Бясплоднасьць
няздольнасьць дарослага арганізма даваць даваць жыцьцяздольнае патомства / From Wikipedia, the free encyclopedia
Бяспло́днасьць — няздольнасьць дарослага арганізма даваць даваць жыцьцяздольнае патомства.
Бясплоднасьць | |
Сынонімы | бясплодзьдзе |
---|---|
Спэцыяльнасьць | уралёгія, гінэкалёгія |
Ускладненьні | хутчэйшае старэньне і схільнасьць да раку |
Прычыны | узьдзеяньне супрацьзачаткавага сродку, нястача вітамінаў і спарон |
Фактары рызыкі | запаленьне кнуравывадных шляхоў і маціцы, ганарэя і сухоты |
Мэтад дыягностыкі | адсутнасьць цяжарнасьці цягам году пры рэгулярным плоцевым жыцьці без засьцярогі |
Лячэньне | штучнае асемяненьне |
Лекі | гармоны: ганадалібэрын, ганадатрапін |
Частасьць | 113 млн (2015 год) |
Бясплоднасьць у Вікісховішчы |
Пры адсутнасьці цяжарнасьці цягам году пры рэгулярным плоцевым жыцьці без засьцярогі шлюб лічаць бясплодным. Пры відавочнай паталёгіі жонкі або мужа дыягназ правамоцны раней. Бясплодныя шлюбы ёсьць мэдыка-дэмаграфічнай праблемай. На 1995 год яны складалі 15 % ад агульнага ліку шлюбаў і вагаліся ад 10 да 30 % у залежнасьці ад краіны. Пашырэньне хваробы абумоўліваецца забруджаньнем навакольнага асяродзьдзя, узьдзеяньнем супрацьзачаткавага сродку, перасяленьнем насельніцтва, нездаровым ладам жыцьця і спаронам. Яна выклікае хутчэйшае старэньне арганізма, павышаную схільнасьць да раку і скарачае працягласьць жыцьця. Лячэньне бясплодзьдзя праводзяць тэрапэўтычна і хірургічна, а таксама праз штучнае асемяненьне[1].