![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/72/Illu_cervix.svg/langbe-tarask-640px-Illu_cervix.svg.png&w=640&q=50)
Маціца
рэпрадукцыйны орган саміцаў / From Wikipedia, the free encyclopedia
Маціца (матка; па-лацінску: uterus, па-грэцку: ὑστέρα) — няпарны гладкацяглічны полы орган, у якім разьвіваецца эмбрыён, выношваецца плод. Маціца разьмешчаная ў сярэдняй частцы паражніны малога таза, ляжыць ззаду мачавіка і наперадзе кутніцы, мэзапэрытаніяльна. Зьнізу цела маціцы пераходзіць у акругленую частку — шыйку маціцы. Даўжыня маціцы ў жанчыны рэпрадуктыўнага ўзросту ў сярэднім роўная 7—8 см, шырыня — 4 см, таўшчыня — 2—3 см. Маса маціцы ў ненараджалых жанчынаў вагаецца ад 40 да 50 г, а ў тых, што нараджалі, дасягае 1980 г. Падобныя зьмены ўзьнікаюць з-за гіпэртрафіі цяглічнай абалонкі падчас цяжарнасьці. Аб’ём паражніны маціцы складае ≈ 5—6 см³.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Маціца (неадназначнасьць).
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/72/Illu_cervix.svg/640px-Illu_cervix.svg.png)