Кнура
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кнура́[1], таксама — спэ́рма (ад грэц. σπερμα — насеньне, эякулят) — вадкасьць (каламутная, глеўкая, сьветла-шэрага колеру), вылучаная пры плоцевым акце мужчынамі, а таксама самцамі жывёлаў. Складаецца з народкаў і насеннай вадкасьці. Таксама чалавечая кнура ўтрымлівае мноства кампанентаў: розныя фэрмэнты, серу, медзь, магн, вапень, вітамін C і B12, фруктозу, вітаміны, якія спрыяюць выжываньню народкаў і забясьпечваюць ім руханьне ў насеннай вадкасьці. Кнура вырабляецца ў насенных бурбалках, якія знаходзяцца ў вобласьці таза. Акрамя таго, насенныя бурбалкі ўтрымліваюць 15 розных вылучэньняў прадсталёвай залозы, якія стымулююць цягліцавыя скарачэньня і пашырэньне крывяносных сасудаў. Працэс, які прыводзіць да выхаду кнуры, называецца эякуляцыя .