Запаленьне
прызнак задзеяньня імуннай сыстэмы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Запале́ньне — мясцовы судзінна-тканкавы ахоўна-прыстасавальны адказ арганізму на ўзьдзеяньне хваратворных раздражняльнікаў. Ёсьць прыкметай некаторых хваробаў. Прычыны ўзьнікненьня падзяляюцца на вонкавыя (біялягічная, мэханічная, фізычная і хімічная) і ўнутраныя (адклад соляў, гематома, інфаркт, прадукты зьмярцьвеньня і распаду тканак, тромбы). Валодае агульнымі (зьмена складу крыві, зьнясіленьне, павышэньне тэмпэратуры цела, пачашчэньне пульсу) і мясцовымі (боль, парушэньне функцыі, пачырваньне і прыпухласьць) прыкметамі. Разьвіцьцё залежыць ад узросту і харчаваньня. Вынік — ад стану арганізму ды праявы і памеру ачагу. Мае 3 ступені разьвіцьця:
- альтэрацыя (лац. alteratio — зьмена) — парушэньне жыўленьня вузааў, атрафія, дыстрафія і зьмярцьвеньне(en) ў тканках, скажэньне абмену рэчываў і парушэньне фізыка-хімічных якасьцяў тканак;
- эксудацыя (лац. exsudatum — выпат(en)) — разлад кровазвароту з выхадам вадкай часткі крыві і лейкацытаў з крывяносных сасудаў;
- праліфэрацыя (лац. proles + ferre — атожылак + несьці) — размнажэньне вузавых складнікаў на мяжы запалёнай і здаровай тканак. Затым настае рэгенэрацыя[1].