канал тэлебачаньня From Wikipedia, the free encyclopedia
«Беларусь 24» — кругласутачны дзяржаўны некамэрцыйны спадарожнікавы тэлеканал, заснаваны Белтэлерадыёкампаніяй 1 лютага 2005 году дзеля інфармацыйнёй сувязі этнічных беларусаў з гістарычнай Радзімай. Вяшчаньне ажыцьцяўляецца на беларускай і расейскай мовах. Пры выкарыстаньні спадарожнікавай антэны з канвэртарам Ku-дыяпазону канал «Беларусь-ТБ» можна прыняць на лічбавы рэсывэр са спадарожніка Express AM22 (53 гр. у.д.).
«Беларусь 24» | |
Краіна | Беларусь |
---|---|
Зона вяшчаньня | спадарожнікавы |
Дата стварэньня | 1 лютага 2005 (19 гадоў таму) |
Заснавальнік | Белтэлерадыёкампанія |
Уладальнік | Белтэлерадыёкампанія |
Кіраўніцтва | Алена Ладуцька |
www.belarus24.by |
Мэтамі, пастаўленымі пры стварэньні тэлеканалу «Беларусь-ТБ», былі: пашырэньне беларускай інфармацыйнай прысутнасьці на постсавецкай прасторы і ў сьвеце, прапаганда пазітыўнага іміджу і ўмацаваньне аўтарытэту краіны на міжнароднай арэне.
Канал мае дамовы на рэтрансьляцыю з 335 кабэльнымі апэратарамі ў 246 гарадах 12 дзяржаваў сьвету. Сумарная аўдыторыя тэлеканалу па адзнаках галоўнага дырэктара галоўнай дырэкцыі «Беларусь-ТБ» складае каля 4,5 млн чалавек, у тым ліку каля 700 тыс. расейцаў у 80 гарадах — Маскве, Санкт-Пецярбургу, Ноўгарадзе, Уладзімеры, Разані, Саратаве, Смаленску, Туле, Уфе, Іванаве й інш[1].
У траўні 2004 г. праграмы Першага нацыянальнага тэлеканала «БТ-міжнароднае» пачалі перадаваць праз спадарожнік «Інтэлсат 904», вобласьць ахопу якога ўлучала эўрапейскую частку Расеі[2]. У ліпені галоўным прадусарам стваранага міжнароднага тэлеканалу «Беларусь-ТБ» прызначылі Віктара Маючага[3].
1 лютага 2005 г. пасьля выпрабавальнага вяшчаньня адбылося адкрыцьцё тэлеканала, які стаўся трэцім у складзе Белтэлерадыёкампаніі і першым у Беларусі міжнародным спадарожнікавым. 16 гадзінаў штосутчанага вяшчаньня складалі перадачы «БТ-1» i «Лад», мастацкія і дакумэнтальныя фільмы «Беларусьфільма» i «Белвідэацэнтра». Тэлесыгнал пашырыўся на Ўкраіну і краіны Прыбалтыкі і дастаўляўся 1 мільёну кабэльных(en) абанэнтаў[4]. На 24 чэрвеня тэлеканал пашырыў вяшчаньне да 17 гадзінаў на Азэрбайджан, Армэнію, Грузію, Казахстан, Малдову, Нарвэгію, Туркмэністан, Узбэкістан, Фінляндыю і Швэцыю[5]. На 14 ліпеня вяшчаньне тэлеканала распаўсюджвалася ўжо на 16 краінаў[6]. 1 жніўня вяшчаньне пашырылася на Прыднястроўе (Малдова)[7]. На 18 лістапада вяшчаньне тэлеканала вялося ў кабэльных сетках(en) 12 краінаў з ахопам амаль 5 мільёнаў гледачоў[8].
На пачатку красавіка 2006 г. урад Летувы спыніў вяшчаньне тэлеканала кабэльнымі апэратарамі празь меркаваны распаўсюд дэзінфармацыі[9], аднак у кастрычніку вяшчаньне аднавілі праз суд[10]. 1 кастрычніка тэлеканал завёў уласны вэб-сайт www.belarus-tv.by. Найбольш сеціўных гледачоў тэлеканал займеў сярод амэрыканцаў[11].
7 траўня 2007 г. пачалося вяшчаньне праз спадарожнік «Экспрэс-АМ22(en)»[12][13]. На 28 верасьня 2007 г. тэлеканал меў 6 мільёнаў гледачоў у 381 кабэльнай сетцы 13 дзяржаваў[14].
На 26 студзеня 2008 г. тэлеканал меў 7 млн гледачоў[15]. З 28 сакавіка сыгнал тэлеканала пашырыўся на ЗША, Канаду, Мэксыку, Гватэмалу, Пуэрта-Рыка, Кубу i Дамініканскую Рэспубліку праз дамоўленасьць з кампаніяй «France Télécom(en)» (Парыж) пасродкам спадарожніка «Galaxy 25(en)» даччынага падразьдзяленьня ў ЗША «GlobeCast World TV(en)» (Нью-Ёрк)[16][17].
На 13 лютага 2009 г. вяшчаньне ажыцьцяўлялася на 50 краінаў для больш як 220 млн гледачоў[18]. 14 сьнежня пачалося кругласутачнае вяшчаньне ў сетцы мабільнага тэлебачаньня Ізраілю[19].
На 1 лютага 2010 г. тэлеканал перадаваўся ў кабэльных сетках 15 краінаў[20]. 1 сакавіка пачалося вяшчаньне ў кабэльнай сетцы Масквы[21]. Таксама цягам году тэлеканал улучылі ў кабэльныя сеткі Санкт-Пецярбургу і Екацярынбургу (Сьвярдлоўская вобласьць, Уральская фэдэральная акруга)[22].
19 лістапада 2011 г. тэлеканал перайшоў на кругласутачнае вяшчаньне[23]. 1 красавіка 2012 г. пачалося вяшчаньне ў Эўрапейскім Зьвязе праз спадарожнік «Hot Bird(en)»[24]. 1 студзеня 2013 г. тэлеканал зьмяніў назоў на «Беларусь 24»[25].
10 чэрвеня 2021 году канал быў забаронены да рэтрансьляцыі ва Ўкраіне: па выніках маніторынгу Нацыянальная рада па пытаньнях тэлебачаньня й радыёвяшчаньня выявіла паказ у этэры праграмаў з удзелам актораў з пераліку асобаў, якія ствараюць пагрозу нацбясьпекі Ўкраіны(uk), а таксама сюжэтаў, якія распальвалі варожасьць і ўтрымлівалі дэзынфармацыю[26]. Рэтрансьляцыя каналу вялася зь ліпеня 2015 году[26].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.