(пам. 1510-я) пісар гаспадарскі, намесьнік мцэнскі і любуцкі, акольнічы смаленскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Багдан Сямёнавіч Сапега[lower-alpha 1] (да 1450 — па 1512) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Пісар гаспадарскі (1471—1488).
Багдан Сапега | |
Герб Ліс | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | да 1450 |
Памёр | па 1512 |
Род | Сапегі |
Бацькі | Сямён Сапіга Настасься Паўшанка |
Жонка | Фядора з Друцкіх-Сакалінскіх |
Дзеці | Іван, Януш, Фёдар, Багдана, Ганна |
Заснавальнік чарэйска-ружанскай лініі роду Сапегаў[1]. Праз шлюб (1475 год) атрымаў маёнткі Чарэю, Белую, Тухачова, Лемніцу, Сар’ю, Грэзань. Таксама набыў шмат маёнткаў за ўласныя грошы, у выніку абмену з братам Іванам атрымаў Ельню — заклаўшы гэтымі набыткамі ядро сапегаўскіх лятыфундыяў.
З шляхецкага роду Сапегаў гербу Ліс, старэйшы сын Сямёна, пісара гаспадарскага, і Настасьсі Паўшанкі. Меў брата Івана, заснавальніка коданскай лініі роду.
У 1471—1488 гадох быў пісарам гаспадарскім у вялікага князя Казімера, у 1494—1500 гадох намесьнікам і дзяржаўцам мцэнскім і любецкім, пазьней акольнічым смаленскім, з 1503 году намесьнікам высакадворскім.
Выконваў дыпляматычную службу ў складзе пасольстваў у Маскву (1504 і 1507 гады). Другое пасольства, якое адбывалася ў таварыстве Яна Радзівіла і ставіла на мэту паведаміць Васілю III пра зьмены на літоўскім стальцы, а таксама дамагчыся вяртаньня страчаных тэрыторыяў і вызваленьняў палонных, скончылася затрыманьнем і зьняволеньнем як закладніка за сям’ю Міхала Глінскага[2]. Вызваліўся ў 1508 годзе ў выніку заступніцтва вялікага князя Жыгімонта Старога.
У 1475 годзе ажаніўся з князёўнай Фядорай Друцкай-Сакалінскай. У шлюбе нарадзіліся дзеці:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.