(1480—1546) ваявода віцебскі і падляскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Іван Багданавіч Сапега (1486 — паміж 4 красавіка і 19 лістапада 1546) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Пісар (1507—1516) і маршалак гаспадарскі (1515—1541), ваявода віцебскі (1520—1541) і падляскі (з 1529).
Герб Ліс | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 1480 |
Памёр | не раней за 5 красавіка 1546 і не пазьней за 19 лістапада 1546[1] |
Пахаваны | |
Род | Сапегі |
Бацькі | Багдан Сапега Фядора Друцкая-Канопля[d][2] |
Жонка | Ганна з Сангушкаў |
Дзеці | Павал, Іван |
Дзейнасьць | дыплямат |
Быў старостам дарагічынскім (1529—1541 і з 1545).
З чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу Ліс, сын Багдана.
У 1507—1516 гадох быў пісарам вялікім літоўскім, браў удзел у пасольствах у Маскву (1508, 1531—1532 і 1536) і ў Турэччыну (1534 год). У 1515—1541 гадох быў маршалкам гаспадарскім, у 1520—1541 гадох — ваяводам віцебскім, з 1529 году — ваяводам падляскім.
Браў удзел у кампаніі 1514 году на чале з гетманам вялікім Канстантынам Астроскім. Камандаваў часткай войска ў бітве на Бярэзіне (27 жніўня 1514 году) і ў Аршанскай бітве (1514 год)[3].
У шлюбе з Ганнай Сангушка меў сыноў Паўла і Івана.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.