Астрог (па-ўкраінску: Острог) — места абласнога падпарадкаваньня ў Ровенскай вобласьці Ўкраіны, на рацэ Гарыні пры ўпадзеньні ў яе рэчкі Віліі. Адміністрацыйны цэнтар Астроскага раёну. Насельніцтва на 2001 год — 14 801 чал.
Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Астрог.
Знаходзіцца за 55 км ад Роўна, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Астрог на лініі Здалбунаў — Шапятоўка. Празь места праходзіць аўтамабільная дарога Стараканстантынаў — Роўна — Сарны — Жыткавічы М21.
- 1100: першы пісьмовы ўспамін пра паселішча ў Іпацьеўскім летапісе; уваходзіў у склад Уладзімер-Валынскага і Галіцка-Валынскага княстваў.
- XIV ст.: уладаньне князёў Астроскіх, у складзе Вялікага Княства Літоўскага.
- 1340: у Густынскім летапісе згадваецца першы князь з дынастыі Астроскіх — Даніл.
- 1421: пры Астроскім замку збудавалі Богаяўленскую царкву.
- 29 ліпеня 1528: атрымаў Магдэбурскае права.[1]
- 1540: у Астрозе, паводле запрашэньня князя І. Астроскага, знаходзіліся дамініканы, дзейнічаў касьцёл.
- 1565/66: у Валынскім ваяводзтве.
- 1569: згодна з умовамі Люблінскай уніі перайшоў да Каралеўства Польскага.
- 1576—1582: у Астрозе дзейнічала друкарня, тут працаваў Іван Фёдараў; князь Васіль-Канстантын Астроскі заснаваў Грэка-славяна-лацінскую акадэмію (Астроскую школу).
- 1604: вялікі пажар зьнішчыў места.
- 1624: Г. А. Хадкевіч заснавала ў Астрозе езуіцкі калегіюм, дзе былі клясы граматыкі, рыторыкі, паэтыкі і філязофіі, бурса для зьбяднелай валынскай шляхты, музычная бурса, бібліятэка, аптэка.[1]
- 1636: праваслаўныя прыходы Астрога прынялі Унію.
- XVII ст.: у Астрозе дзейнічаў кляштар кармэлітаў абутых, а зь сярэдзіны XVIII стагодзьдзя — кляштар капуцынаў.
- 1648: казакі Б. Хмяльніцкага захапілі і спустошылі места.
- 1673: па сьмерці апошняга прадстаўніка роду Астроскіх перайшоў да Вішнявецкіх.
- 1793: у выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Валынскай губэрні.
- 1921: згодна з Рыскай мірнай дамовай увайшоў у склад міжваеннай Польскай Рэспублікі.
- 1939: у складзе Ўкраінскай ССР.
- 3 ліпеня 1941 — 13 студзеня 1944: знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
- XIX стагодзьдзе: 1835 год — 5500 чал.; 1861 год — 8926 чал.; 1882 год — 7717 чал.[2]; 1896 год — 11 758 (5545 мужчынаў і 6213 жанчын), зь іх паводле веры: праваслаўных 2578, рымска-каталікоў 1612, пратэстантаў 102, юдаістаў 7368, магамэтанаў 39, іншых спавяданьняў 59; паводле стану: шляхты 526, духоўнага званьня 49, ганаровых грамадзянаў і купцоў 318, мяшчанаў 9555, вайскоўцаў 342, сялянаў 879, іншых станаў 89.[3]
- XX стагодзьдзе: 1921 год — 12 975 чал.; 1931 год — 13 265 чал.; 1974 год — 10,9 тыс. чал.[4]; 1991 год — 13,3 тыс. чал.[5]
- XXI стагодзьдзе: 2001 год — 14 801 чал.
Прадпрыемствы харчовай (масларобнай, цукровай, разьліваньня мінэральных водаў і інш.), будматэрыялаў і інш. прамысловасьці.
Славутасьці
- Богаяўленская замкавая царква (XVI стагодзьдзе)
- Былы касьцёл капуцынаў (XVIII ст., цяпер царква Сьв. Фёдара)
- Замак князёў Астроскіх (XV, XVI стагодзьдзі)
- Капліца Беззаганнага Зачацьця Найсьв. Панны Марыі
- Мескія ўмацаваньні (XVI ст.): Луцкая і Татарская брамы
- Могілкі: габрэйскія, татарскія
- Сынагога (XVII ст.)
- Фарны касьцёл (XIX ст.)
Страчаная спадчына
- Касьцёл і кляштар езуітаў (1624)
- Касьцёл і кляштар кармэлітаў (1779)
- Палац Яблонскіх (XVIII ст.)
Умацаваньні
Замак
Новая (Круглая) вежа
Татарская брама
Барэльеф
Валерый Грынявецкі. Астрог // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 259
Острог // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
Острог // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
Астрог (горад) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў