хімічны элемэнт з атамным нумарам 33 From Wikipedia, the free encyclopedia
Аршэ́нік, аршэ́ньнік, таксама мыш’я́к[3] (па-лацінску: Arsenicum — мужчынскі) As — хімічны элемэнт 15 (VA) групы пэрыядычнай сыстэмы; атамны нумар 33[4]. Простае рэчыва ўяўляе сабою крохкі паўмэтал сталёвага колеру зь зеленаватым адценьнем (у шэрай алятропнай мадыфікацыі). Можа праяўляць як мэталічныя, так і немэталічныя ўласьцівасьці[5]. Аршэнік мае электраадмоўнасьць блізкую да 2[6]. Атрыманы ў 1250 годзе альхімікам Альбэртам Вялікім[7] шляхам награваньня мыла з трысульфідам аршэніка.
| ||||||
Выгляд | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|
Агульная інфармацыя | ||||||
Назва, сымбаль, атамны нумар | Аршэнік, As, 33 | |||||
Катэгорыя элемэнту | Паўмэталы | |||||
Група, пэрыяд, блёк | 15, 4, p | |||||
Адносная атамная маса | 74,92 г·моль−1 | |||||
Канфігурацыя электронаў | [Ar] 4s2 4p3 | |||||
Электронаў у абалонцы | 2 8 18 5 | |||||
Фізычныя ўласьцівасьці | ||||||
Фаза | Цьвёрдае цела | |||||
Шчыльнасьць (пры п. т.) | 5,73[1] г·см−3 | |||||
Тэмпэратура плаўленьня | 1081 K, 808 °C, 1486 °F | |||||
Тэмпэратура кіпеньня | 876 K, 603 °C, 1117 °F | |||||
Удзельная цеплыня плаўленьня | 24,44 кДж·моль−1 | |||||
Удзельная цеплыня выпарваньня | 34,76 кДж·моль−1 | |||||
Структура крышталічнай краты | rhombohedral | |||||
Цеплаправоднасьць | (300 K) 50,2 Вт·м−1·K−1 | |||||
Каэф. цеплавога расшырэньня | 4,7 мкм/(м·K) | |||||
Мінэральная цьвёрдасьць Моаса | 3,5 | |||||
Цьвёрдасьць Брынэля | 1440 МПа | |||||
Уласьцівасьці атама | ||||||
Атамны радыюс | 133 пм | |||||
Кавалентны радыюс | 120 пм [2] | |||||
Іншыя характарыстыкі | ||||||
Нумар CAS | 7740-38-2 | |||||
Для прамысловага атрыманьня аршэніку вельмі важныя полімэталічныя руды. Аршэнік у асноўным выдзяляецца як пабочны прадукт пры перапрацоўцы некаторых серных руд. Сустракаецца разам з золатам, срэбрам, медзьдзю, кобальтам і іншымі мэталамі.
Аршэнік — сьмяротная атрута. Выкарыстоўваецца ў вытворчасьці куль для гладкаствольнай зброі, у якасьці пакрыцьця для люстэрак, у складзе шкла, у лазэрах, сьвятлодыёдах і паўправадніках.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.