Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў па пытаньнях адукацыі, навукі і культуры
From Wikipedia, the free encyclopedia
Арганіза́цыя Аб’ядна́ных На́цыяў па пыта́ньнях адука́цыі, наву́кі і культу́ры (ЮНЭСКО[8]) — міжурадавая арганізацыя, заснаваная ў лістападзе 1946 году ў Парыжы (Францыя).
Хуткія факты Абрэвіятура, Дэвіз ...
Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў па пытаньнях адукацыі, навукі і культуры | |
анг. United Nations Educational, Scientific and Cultural Organization | |
Сьцяг | |
Абрэвіятура | ЮНЭСКО |
---|---|
Дэвіз | Будуем мір у сьвядомасьці людзей |
Дата ўтварэньня | 4 лістапада 1946 (77 гадоў таму) |
Тып | міжурадавая |
Юрыдычны статус | міжнародная арганізацыя |
Мэта | міжнародная супраца праз асьвету, навуку і культуру[1] |
Штаб-кватэра | Парыж, 7-я акруга, плошча Фантэнуа, д. 7[2] |
Месцазнаходжаньне | Францыя |
Дзейнічае ў рэгіёнах | сядзібы ў 53 краінах (2020 год)[3] |
Сяброўства | 190 дзяржаваў, Палестынская аўтаномія Ізраілю, Ніуе і астравы Кука Новай Зэляндыі (2020 год)[2] |
Афіцыйныя мовы | ангельская, арабская, гішпанская, кітайская, расейская і француская |
Генэральная дырэктарка | Одрэ Азуле[4] |
Старшыня | Агапіто Мокюй[5] |
Кіроўны орган | Выканаўчая рада |
Матчына кампанія | Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў (Нью-Ёрк, ЗША) |
Бюджэт | $682 млн (2018 год)[6] |
Колькасьць супрацоўнікаў | 700 (2020 год)[7] |
Сайт | unesco.org |
Закрыць
Сярод пытаньняў, якія ахоплівае дзейнасьць арганізацыі: праблемы дыскрымінацыі ў галіне адукацыі і непісьменнасьці; вывучэньне нацыянальных культураў і падрыхтоўка нацыянальных кадраў; праблемы сацыяльных навук, геалёгіі, акіянаграфіі і біясфэры[9]. У цэнтры ўвагі ЮНЭСКО знаходзяцца Афрыка і гендэрная роўнасьць.