From Wikipedia, the free encyclopedia
Палесты́нская аўтано́мія (ПА) — назва, прынятая ў беларускай мове дзеля азначэньня Палестынскай нацыянальнай адміністрацыі (السلطة الوطنية الفلسطينية}} — Ас-Су́льта Аль-Ватані́я Аль-Філястыні́я, літаральны пераклад — Палестынская нацыянальная ўлада). Была створаная ў 1994 годзе ў адпаведнасьці з дамовамі ад 13 верасьня 1993 году ў якасьці часовай формы самакіраваньня арабскага народу Палестыны на частцы тэрыторыі Заходняга берагу ракі Ярдан з цэнтрам у Ерыхоне. Тэрыторыя, кантралюемая ПА, за мінулы час пашырылася — на цяперашні момант уключае вялікую частку Заходняга берагу ракі Ярдан і Сэктара Газа.
Дзяржава Палестына السلطة الوطنية الفلسطينية Ас-Су́льта Аль-Ватані́я Аль-Філястыні́я | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: «Biladi, Biladi…» | |||||
Дзяржаўны гімн: «Biladi» | |||||
Афіцыйная мова | арабская | ||||
Сталіца | Рамала, Газа (дэ-факта) Усходні Ерусалім (дэ-юрэ) | ||||
Найбуйнейшы горад | Усходні Ерусалім, Газа | ||||
Форма кіраваньня Прэзыдэнт Прэм’ер-міністар |
Парлямэнцкая дэмакратыя Махмуд Абас Мухамэд Штае | ||||
Плошча • агульная |
6020[1] км² | ||||
Насельніцтва • агульнае (2023) • шчыльнасьць |
125-е месца ў сьвеце 5 483 450[2] 910,87/км² | ||||
СУП • агульны (2020) • на душу насельніцтва |
139 месца ў сьвеце $27,486 млрд $2900 | ||||
Валюта | Новы шэкель | ||||
Незалежнасьць — Заснаваная |
4 траўня 1994 | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .ps | ||||
Тэлефонны код | +970 |
Органы ўлады ПА прадстаўляюць правы каля 3,7 млн жыхароў палестынскіх тэрыторыяў, тады як агульны лік палестынцаў, уключаючы ўцекачоў за мяжой, перавышае 9 млн (ад іх імя выступае Палестынская нацыянальная рада). Выбары ў Палестынскую заканадаўчую раду (ПЗР) 25 студзеня 2006 году праводзіліся таксама на тэрыторыі Ўсходняга Ерусаліму.
Другой па значнасьці асобай ПА зьяўляецца старшыня парлямэнта — ён выконвае абавязкі прэзыдэнта ў выпадку сьмерці або адстаўкі апошняга.
Першапачаткова органы ўлады аўтаноміі былі сфармаваныя кіраўніцтвам Арганізацыя вызваленьня Палестыны (АВП): 20-я сэсія Цэнтральнай рады Палестыны, якая праходзіла ў Тунісе 10—12 кастрычніка 1993 году, даручыла выканкаму АВП сфармаваць Раду ПА на пераходны пэрыяд і абрала Ясіра Арафата прэзыдэнтам ПА
18 траўня 1994 году ў сэктар Газа прыбылі першыя падпадзяленьні палестынскай паліцыі. 1 ліпеня 1994 году Ясір Арафат прыбыў у Газа. 5 ліпеня кіраўнікі ПА прынесьлі прысягу ў Ерыхоне.
Першыя прамыя выбары прэзыдэнта ПА і ПЗР адбыліся 20 студзеня 1996 на тэрмін «пераходнага пэрыяду» (да плянаванай у 2000 годзе незалежнасьці). Другія прэзыдэнцкія выбары — пасьля сьмерці Ясіра Арафата, 9 студзеня 2005 году. Другія выбары ў ПЗР — 25 студзеня 2006 году. Тэрмін паўнамоцтваў органаў улады, абраных у 2005—2006 — 4 гады.
У ПА дзейнічае Асноўны закон, прыняты ПЗР у кастрычніку 1997 году і падпісаны Ясірам Арафатам 29 траўня 2002 году. Гэтым законам Ерусалім абвешчаны сталіцай Палестынскай аўтаноміі. Папраўкамі, прынятымі 10 сакавіка 2003 году і падпісанымі 18 сакавіка 2003 году, у ПА ўведзены пост прэм’ер-міністра, адказнага перад парлямэнтам.
Папраўкамі, прынятымі ПЗР 27 ліпеня 2005 году і падпісанымі прэзыдэнтам Махмудам Абасам 13 жніўня 2005, усталяваныя: 4-гадовы тэрмін паўнамоцтваў прэзыдэнта; забарона абірацца прэзыдэнтам ПА больш чым на 2 тэрміна запар; 4-гадовы тэрмін паўнамоцтваў ПЗР.
Палестына на цяперашні час ня мае рэальнага сувэрэнітэту. Дзяржаўныя структуры сфармаваныя толькі часткова (напрыклад, няма войска, хоць ёсьць шматлікая паліцыя і пры гэтым актыўна дзейнічаюць разнастайныя напаўвайсковыя і фактычна тэрарыстычныя арганізацыі. Значная частка тэрыторыі Заходняга берагу ракі Ярдан і Ўсходні Ерусалім кантралюецца ізраільскімі войскамі. Сэктар Газа і Заходні бераг ракі Ярдан уяўляюць сабою два анклявы, падзеленыя тэрыторыяй Ізраіля.
Тэрыторыя Палестынскай аўтаноміі афіцыйна падзеленая на 16 мухафаз — правінцыяў:
11 на Заходнім беразе ракі Ярдан: Усходні Ерусалім, Джанін, Тулькарм, Тубас, Наблус, Калькілія, Сальфіт, Рамала і Эль-Біра, Ерыхон, Батлеем, Хеўрон (Эль-Халіль);
5 у Сэктары Газа: Паўночная Газа, Газа, Дзір эль-Балях, Хан-Юніс, Рафах.
Распрацаваны ў 2003 годзе Канстытуцыйнай камісіяй Набіля Шаата, абвяшчае непарушнасьць межаў Палестыны па стане на 4 чэрвеня 1967 году.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.