вайсковы і дзяржаўны дзяяч Рэспублікі Беларусь From Wikipedia, the free encyclopedia
Андрэ́й Аляксе́евіч Раўко́ў (1967, в. Равякі, Бешанковіцкі раён, цяпер Беларусь) — вайсковы і дзяржаўны дзяяч Рэспублікі Беларусь. Генэрал-лейтэнант (2015).
Андрэй Раўкоў лац. Andrej Raŭkoŭ | |
па-беларуску: Андрэй Аляксеевіч Раўкоў | |
2015 г. | |
Амбасадар Беларусі ў Азэрбайджане | |
---|---|
19 лістапада 2020 — цяперашні час | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Раман Галоўчанка |
Дзяржаўны сакратар Савету бясьпекі | |
20 студзеня 2020 — 3 верасьня 2020 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | |
Папярэднік: | Станіслаў Зась |
Наступнік: | Валеры Вакульчык |
8-ы міністар абароны Рэспублікі Беларусь | |
27 лістапада 2014 — 20 студзеня 2020 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | |
Папярэднік: | Юры Жадобін |
Наступнік: | Віктар Хрэнін |
Камандавальнік войскамі Паўночна-заходняга апэратыўнага камандаваньня | |
16 лістапада 2012 — 27 лістапада 2014 | |
Камандзір 103-й мабільнай брыгады | |
2005 — 2006 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
25 чэрвеня 1967 (57 гадоў) вёска Равякі, Бешанковіцкі раён, Віцебская вобласьць, Беларуская ССР, СССР |
Партыя: | |
Дзеці: | дачка Юлія |
Бацька: | Аляксей Раўкоў |
Адукацыя: | Маскоўская вышэйшая агульнавайсковая камандная вучэльня(ru) (1988), Вайсковая акадэмія Рэспублікі Беларусь (1999), Вайсковая акадэмія Генэральнага штабу Расеі(ru) (2005) |
Узнагароды: |
мэдаль «За бездакорную службу» 2-й ступені |
У 1984 годзе скончыў Менскую сувораўскую вайсковую вучэльню. У 1988 годзе скончыў з адзнакай і залатым мэдалём Маскоўскую вышэйшую агульнавайсковую камандную вучэльню(ru) (Расейская СФСР). З 1988 па 1997 гады прайшоў службовыя ступені ад камандзіра ўзводу да камандзіра батальёну ў Заслонаве (Лепельскі раён), дзе месьціцца 19-я гвардзейская асобная мэханізаваная брыгада[1]. У 1999 годзе скончыў з адзнакай і залатым мэдалём камандна-штабны факультэт Вайсковай акадэміі Рэспублікі Беларусь. З 1999 па 2003 гады праходзіў вайсковую службу на пасадах начальніка штабу і камандзіра базы захоўваньня ўзбраеньня і тэхнікі. 26 траўня 2004 году А. Лукашэнка падпісаў Указ № 253 «Аб прысваеньні вайсковых і спэцыяльных званьняў», якім надаў Раўкову званьне палкоўніка. У 2005 годзе скончыў з адзнакай Вайсковую акадэмію Генэральнага штабу Расеі(ru)[2].
У 2005—2006 гадах быў камандзірам 103-й мабільнай брыгады(be) ў Віцебску. З 2006 году па 16 лістапада 2012 году займаў пасады начальніка апэратыўнага аддзелу і начальніка штабу Паўноўна-заходняга апэратыўнага камандаваньня(be) (ПЗАК) ў Барысаве (Менская вобласьць). 22 лютага 2011 году А. Лукашэнка падпісаў Указ № 62 «Аб прысваеньні А. А. Раўкову вайсковага званьня» генэрал-маёр. Ад 16 лістапада 2012 году па 27 лістапада 2014 году — камандавальнік войскамі ПЗАК. У траўні 2014 году атрымаў ордэн «За службу Радзіме» 3-й ступені. У 2014 годзе стаў дэпутатам Менскага абласнога савету дэпутатаў ад Барысава ў выніку безальтэрнатыўных выбараў па 26-й Лядзішчанскай акрузе, дзе набраў 82% (9782) галасы[3].
27 лістапада 2014 году А. Лукашэнка падпісаў Указ аб ягоным прызначэньні 8-м міністрам абароны Рэспублікі Беларусь. 7 траўня 2015 году атрымаў званьне генэрал-лейтэнанта[4].
22 лютага 2018 году міністар Раўкоў адзначыў за час свайго кіраўніцтва ведамствам набыцьцё беларускіх радыёлякацыйных станцыяў «Раса-РБ» і «Ўсход-Д» ды расейскіх «Праціўнік-Г», «Сопка» і «Падлёт» для пераабсталяваньня выведкі паветранага праціўніка і супрацьпаветранай абароны Беларусі. За гэты ж час у Расеі закупілі 4 дывізіёны «С-300» і зэнітна-ракетныя комплексы «Тор-М2» для зэнітна-ракетнага палка, а таксама мінамёты 2Б23 «Нона» для стварэньня 2 дывізіёнаў у 38-й(be) і 130-й дэсантных брыгадах у Берасьці і Віцебску. На ўзбраеньне прынялі беларускія лёгкабраняваныя аўтамабілі «Кайман» і «V-1». Таксама набылі 8 расейскіх навучальных самалётаў «Як-130» і падпісалі дамову на пастаўку яшчэ 4 разам з 12 зьнішчальнікамі «Су-30СМ»[5].
25 кастрычніка 2018 году на базе 51-й гвардзейскай артылерыйскай брыгады ў Асіпавічах (Магілёўская вобласьць) міністар Андрэй Раўкоў паведаміў, што «празь месяц у ходзе чарговага закліку будзе сфармавана на базе Вайсковай акадэміі новае падразьдзяленьне — рота інфармацыйных тэхналёгіяў. Там будуць праходзіць вайсковую службу маладыя людзі, якія маюць вышэйшую тэхнічнае адукацыю па ІТ-спэцыяльнасьці»[6]. 15 сьнежня ў 72-м Аб’яднаным навучальным цэнтры ў Барысаве міністар Раўкоў прапанаваў скараціць наданьне адтэрміноўкі ад вайсковай службы, бо «каля 80% маладых людзей не атрымліваюць вайскова-ўліковую спэцыяльнасьць ва Ўзброеных сілах пры прахаджэньні тэрміновай ці іншых відаў службы. Гэта ўплывае на стан абароненасьці дзяржавы і абароназдольнасьці яе»[7].
20 студзеня 2020 году Аляксандар Лукашэнка прызначыў Раўкова дзяржаўным сакратаром Рады бясьпекі Рэспублікі Беларусь[8]. Адстаўлены 3 верасьня 2020[9].
19 лістапада таго ж году прызначаны амбасадарам у Азэрбайджане[10].
31 жніўня 2020 году Раўкоў быў уключаны ў сьпіс асобаў, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію й забарона на ўезд у Летуву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяньнямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсыфікацыю прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня й наступнае гвалтоўнае здушэньне мірнае пратэстаў»[11]. 6 лістапада 2020 году Раўкова дадалі ў Чорны сьпіс Эўразьвязу[12]. Пры абгрунтаваньні ўвядзеньня санкцыяў адзначалася, што ён як Дзяржаўны сакратар Рады бясьпекі, які цесна зьвязаны з Аляксандрам Лукашэнка, нясе адказнасьць за кампанію рэпрэсіяў і запалохваньня дзяржаўнага апарату ў выніку прэзыдэнцкіх выбараў, у прыватнасьці, адвольныя арышты й жорсткае абыходжаньне, у тым ліку катаваньні, мірнае дэманстрантаў, а таксама запалохваньне й гвалт у дачыненьні да журналістаў[13].
24 лістапада 2020 году да санкцыяў ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[14], а 11 сьнежня — й Швайцарыя[15]. Акрамя таго, 6 лістапада Раўкоў трапіў пад санкцыі Вялікабрытаніі[16] й Канады[17].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.