міжведамасная нарада Беларусі, упаўнаважаная распрацоўваць узгодненыя захады падтрыманьня бясьпекі дзяржавы From Wikipedia, the free encyclopedia
Ра́да бясьпе́кі Рэспу́блікі Белару́сь[1] — міжведамасная нарада Беларусі, упаўнаважаная распрацоўваць узгодненыя захады падтрыманьня бясьпекі дзяржавы. Разглядае ўнутраныя і зьнешнія справы дзяржавы датычна зацікаўленасьцяў бясьпекі і абароны. Ухваляе пастановы аб бясьпецы дзяржавы і грамадзянаў.
Рада бясьпекі Рэспублікі Беларусь | |
наркам. Савет бяспекі Рэспублікі Беларусь | |
Абрэвіятура | РБ РБ |
---|---|
Дата ўтварэньня | 15 лістапада 1991 (32 гады таму) |
Тып | выканаўчая |
Юрыдычны статус | дзяржаўная ўстанова |
Месцазнаходжаньне | Менск |
Дзейнічае ў рэгіёнах | Беларусь |
Сяброўства | 20 чалавек |
Афіцыйныя мовы | беларуская, расейская |
Дзяржаўны сакратар | Аляксандар Вальфовіч |
Узначальваецца і ўтвараецца прэзыдэнтам, які падпісвае яе пастановы. У яе склад уваходзяць 20 асобаў: прэзыдэнт, прэм’ер, старшыні Палаты прадстаўнікоў і Савету рэспублікі, старшыня Вярхоўнага суду, кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта, дзяржаўны сакратар, генэральны пракурор, старшыня Нацыянальнага банку, старшыні Камітэтаў дзяржаўнай бясьпекі і дзяржаўнага кантролю, міністры абароны, замежных і ўнутраных справаў, па надзвычайных сытуацыях, старшыні сьледчага, дзяржаўных ваенна-прамысловага і памежнага камітэтаў, начальнік Генэральнага штабу Ўзброеных сілаў і старэйшы сын прэзыдэнта Віктар Лукашэнка ў якасьці памочніка па нацыянальнай бясьпецы. Дзейнасьць забясьпечвае сакратарыят[2].
Пры Радзе бясьпекі Беларусі дзейнічаюць камісіі па: 1) абароне дзяржаўных таямніцаў; 2) вайскова-тэхнічнай супрацы; 3) радыёчастасьцях.
Паводле Закону аб абароне, Рада бясьпекі Беларусі мае паўнамоцтвы на:
15 лістапада 1991 г. Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь (ВС) ухваліў Пастанову № 1249, якой утварыў Раду бясьпекі ў складзе 14 асобаў: старшыня ВС, яго першы намесьнік і старшыня Камісіі ВС па нацыянальнай бясьпецы, старшыня ўраду, генэральны пракурор, старшыня КДБ, міністры абароны, замежных і ўнутраных справаў, сувязі і транспарту, начальнікі Беларускай чыгункі і ўправы цывільнай авіяцыі, загаднік войскаў Беларускай вайсковай акругі. Старшыня ВС займаў пасаду старшыні Рады бясьпекі і прызначаў сабе памочніка ў якасьці кіраўніка апарату Рады бясьпекі, які налічваў 4 супрацоўнікі. Паседжаньні склікаліся двойчы на год[4]. У 1992—1994 гг. СБ узначальваў Станіслаў Шушкевіч, затым Мечыслаў Грыб. Паводле прынятай у 1994 г. Канстытуцыі СБ ачоліў прэзыдэнт[5]. 5 жніўня 1994 г. А.Лукашэнка ўвёў Указам № 24 у склад Рады бясьпекі Беларусі кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта і дзяржаўнага сакратара Рады бясьпекі замест старшыні ВС і старшыні камісіі ВС па нацыянальнай бясьпецы. Паседжаньні сталі праводзіцца кожныя 3 месяцы[6]. У 1997 г. апарат СБ, на чале якога стаяў прызначаны прэзыдэнтам дзярж. сакратар, пераназвалі ў сакратарыят.
9 траўня 2021 году А. Лукашэнка падпісаў Дэкрэт № 2 «Аб абароне сувэрэнітэту і канстытуцыйнага ладу», паводле якога ў выпадку сьмерці прэзыдэнта Беларусі ў выніку замаху, тэрарызму і зьнешнай агрэсіі ўсе дзяржаўныя органы і службовыя асобы дзейнічаюць у адпаведнасьці з рашэньнямі Рады бясьпекі Беларусі. На яго паседжаньнях старшынюе прэм'ер-міністар Беларусі. Пры гэтым безадкладна ўводзіцца надзвычайнае або ваеннае становішча. Таксама Рада бясьпекі з удзелам старшыняў абласных выканкамаў прымае рашэньне аб правядзеньні выбараў[7].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.