![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/01/Alaksandar_Ludvik_Radzivi%25C5%2582._%25D0%2590%25D0%25BB%25D1%258F%25D0%25BA%25D1%2581%25D0%25B0%25D0%25BD%25D0%25B4%25D0%25B0%25D1%2580_%25D0%259B%25D1%258E%25D0%25B4%25D0%25B2%25D1%2596%25D0%25BA_%25D0%25A0%25D0%25B0%25D0%25B4%25D0%25B7%25D1%2596%25D0%25B2%25D1%2596%25D0%25BB_%25281733-37%2529.jpg/640px-Alaksandar_Ludvik_Radzivi%25C5%2582._%25D0%2590%25D0%25BB%25D1%258F%25D0%25BA%25D1%2581%25D0%25B0%25D0%25BD%25D0%25B4%25D0%25B0%25D1%2580_%25D0%259B%25D1%258E%25D0%25B4%25D0%25B2%25D1%2596%25D0%25BA_%25D0%25A0%25D0%25B0%25D0%25B4%25D0%25B7%25D1%2596%25D0%25B2%25D1%2596%25D0%25BB_%25281733-37%2529.jpg&w=640&q=50)
Аляксандар Людвік Радзівіл
літоўскі шляхціч / From Wikipedia, the free encyclopedia
Алякса́ндар Лю́двік Радзіві́л (4 жніўня 1594, места Нясьвіж — 23 сакавіка 1654, места Балёньня) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Стольнік (1626—1630) і крайчы вялікі літоўскі (1630—1631), ваявода берасьцейскі (1631—1635), маршалак надворны (1635—1637) і вялікі літоўскі (1637—1654), ваявода полацкі (1654).
Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
![]() Аляксандар Людвік Радзівіл | |
![]() Герб «Трубы» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 4 жніўня 1594 |
Памёр | 23 сакавіка 1654 |
Пахаваны | |
Род | Радзівілы |
Бацькі | Мікалай Радзівіл «Сіротка» Альжбета зь Вішнявецкіх |
Жонка | Тэкля Ганна з Валовічаў Кацярына Яўгенія з Тышкевічаў Люкрэцыя Марыя Строзі |
Дзеці | ад 1-га шлюбу: Мікалай Крыштап, Альбрэхт, Юры, Міхал Казімер, Ян, Ганна Яўхімія, Яна Кацярына, Францішка ад 2-га шлюбу: Людвік, Элеанора ад 3-га шлюбу: Дамінік Мікалай, Цэцылія Марыя |
Дзейнасьць | палітык |
Закрыць
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Радзівіл (неадназначнасьць).
Па сьмерці бацькі атрымаў маёнткі Белую і Дакудаў у Берасьцейскім ваяводзтве, Грэск у Наваградзкім ваяводзтве, Крожы ў Жамойці, па сьмерці брата Яна Юрыя — Карэлічы. У 1636 годзе стаў нясьвіскім ардынатам[2]. Трымаў Магілёўскае войстаўства (з 1632), быў старостам слонімскім (1635—1642), ліпіцкім, брацлаўскім, шадаўскім, нававольскім, юрбарскім і аліцкім.