![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d2/Alain_Touraine%252C_2004_%2528cropped%2529.jpg/640px-Alain_Touraine%252C_2004_%2528cropped%2529.jpg&w=640&q=50)
Ален Турэн
From Wikipedia, the free encyclopedia
Алéн Люí Жуль Франсуа́ Турэн (па-француску: Alain Touraine; 3 жніўня 1925, Эрманвіль-сюр-Мэр, Кальвадос, Францыя — 9 чэрвеня 2023, Парыж, Францыя) — францускі сацыёляг, крытык клясічнай сацыялёгіі, які прапанаваў новы мэтад вывучэньня грамадзтва — акцыянізм (сацыялёгія дзеяньня). Адным з асноўных напрамкаў аналізу зьяўляецца аналіз постіндустрыяльнага грамадзтва. Асноўныя працы: «Эвалюцыя працоўных адносінаў на заводах Рэно» (1955), «Сацыялёгія дзеяньня» (1965), «Постіндустрыяльнае грамадзтва» (1969), «Вытворчасьць грамадзтва» (Production de la société, 1973), «У абарону сацыялёгіі» (1974), «Прага гісторыі» (1977), «Вяртаньне актара» (Le Retour de l'acteur, 1984), «Крытыка мадэрнізму» (1992), «Што такое дэмакратыя» (1994), «Ці можам мы жыць разам?» (1997)[2].
Ален Турэн | |
Alain Touraine | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 3 жніўня 1925 |
---|---|
Месца нараджэньня | Эрманвіль-сюр-Мэр, Кальвадос |
Дата сьмерці | 9 чэрвеня 2023 |
Месца сьмерці | Парыж |
Месца пахаваньня | |
Грамадзянства | Францыя |
Месца вучобы | Вышэйшая Школа сацыяльных навук, Парыскі ўнівэрсытэт |
Занятак | сацыёляг, прафэсар унівэрсытэту |
Навуковая сфэра | Сацыялёгія |
Месца працы | |
Вядомы як | Сацыёляг, стваральнік сацыялёгіі дзеяньня |
Бацька | Albert Touraine[d] |
Дзеці | Marisol Touraine[d] і Philippe Touraine[d] |
Узнагароды | ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() |