![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c3/Order_Zas%25C5%2582ugi_RP_-The_Grand_Cross.jpg/640px-Order_Zas%25C5%2582ugi_RP_-The_Grand_Cross.jpg&w=640&q=50)
Ордэн заслуг Польскай рэспублікі
польскі ордэн / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ордэн заслуг Польскай рэспублікі (польск. Order Zasługi Rzeczypospolitej Polskiej) — дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Польшча.
Ордэн заслуг Польскай рэспублікі | |||
| |||
Арыгінальная назва | Order Zasługi Rzeczypospolitej Polskiej | ||
---|---|---|---|
Краіна |
![]() | ||
Тып | Ордэн | ||
Статус | уручаецца | ||
Статыстыка | |||
Дата заснаваньня | 10 красавіка 1974 | ||
Чарговасьць | |||
Старэйшая ўзнагарода | Ордэн крыжа Незалежнасьці | ||
Малодшая ўзнагарода | Крыж адважных | ||
Адпавядае | Ордэн заслуг Польскай Народнай Рэспублікі |
У гэтым артыкуле няма спасылак на крыніцы інфармацыі. |
Ордэн заснаваны 10 красавіка 1974 як узнагарода за выдатныя заслугі перад Польскай Народнай Рэспублікай. 16 кастрычніка 1992 году Законам аб ордэнах і ўзнагародах быў перазаснаваны як узнагарода Рэспублікі Польшча.
Ордэн зьяўляецца вышэйшай узнагародай за выдатныя заслугі ў справе ўмацаваньня міжнароднага супрацоўніцтва і разьвіцьця ўзаемаадносін паміж народамі. Ордэнам узнагароджваюцца замежныя грамадзяне і асобы польскай нацыянальнасьці, якія пражываюць за мяжой, якія сваёй дзейнасьцю ўнесьлі выдатны ўклад у галіне міжнароднага супрацоўніцтва і разьвіцьця сувязяў Рэспублікі Польшча з іншымі дзяржавамі і нацыямі. Рашэньне аб узнагароджаньні ордэнам прымаецца прэзыдэнтам Польшчы.