From Wikipedia, the free encyclopedia
Яўгенія Красоўска-Ядлоўска (21 студзеня 1910, в. Новы Двор, Ваўкавыскі павет, Гродзенская губерня — 15 верасня 1986, г. Варшава) — польскі дзяржаўны дзеяч, вучоны-філолаг, магістр філасофіі, выкладчык.
Яўгенія Красоўска-Ядлоўска | |
---|---|
Нараджэнне |
21 студзеня 1910[1] |
Смерць |
15 верасня 1986[1] (76 гадоў) |
Месца пахавання | |
Партыя | |
Адукацыя | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Паходзіла з сям’і педагогаў (бацька быў школьным настаўнікам у Беластоку). У 1935 годзе скончыла Універсітэт Стэфана Баторыя, дзе да 1939 года працавала навуковым супрацоўнікам і асістэнтам катэдры гісторыі польскай літаратуры. У 1939—1941 гадах працавала настаўнікам у Вільні і журналістам часопіса «Віленская праўда». З’яўлялася членам метадычнага актыву настаўнікаў сярэдняй школы. З 1941 па 1944 гадах удзельнік тайнага пазашкольного навучання ў Беластоку. У 1944—1946 гадах былы паслядоўна дырэктарам Беластоцкай гімназіі і куратарам Беластоцкай школьнай акругі.
З 1945 годзе ў Дэмакратычнай партыі. Належала да партыі ўлады — у 1946 годзе і з 1947 па 1973 гадах член ЦК, у 1947—1956 і 1958—1973 гадах член Прэзідыюма ЦК, у 1949—1954 гадах — член Палітычнага камітэта і віцэ-прэзідэнт ЦК (у 1956 годзе і ў 1965—1969 гадах зноў была віцэ-прэзідэнтам ЦК).
У перыяд 1946—1950 гадоў займала пасаду намесніка сакратара (намесніка міністра) у Міністэрстве адукацыі, у 1950—1951 гадах — намеснік міністра ў Міністэрстве вышэйшай адукацыі і навукі, а з 1951 па 1965 гады — намеснік міністра ў Міністэрстве вышэйшай адукацыі.
У 1969—1973 гадах была рэдактарам газеты «Дэмакратычны штотыднёвік», у 1973—1979 гадах — прэзідэнт Польскага Камітэта па ЮНЕСКА. У 1958—1983 гадах член у Прэзідыюма Нацыянальнага камітэта Фронту нацыянальнага адзінства. З 1974 года член Савета Асацыяцыі польска-савецкай дружбы.
У 1947—1972 гадах — дэпутат Заканадаўчага Сейма і Сейма ПНР I—V склікання; з’яўлялася членам камітэтаў па пытаннях адукацыі, культуры і замежных спраў. У 1965—1972 гадах была членам Дзяржаўнага савета.
У 1969 годзе яна ўзнагароджана ордэнамі Будаўнікоў ПНР, Сцяга Працы першай ступені, Камандорскім Крыжам с зоркай і Камандорскім Крыжам ордэна Адраджэння Польшчы, Залатым Крыжам за заслугі і медалём Перамогі і Свабоды 1945[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.