From Wikipedia, the free encyclopedia
Яўген Іванавіч Чазаў (руск.: Евге́ний Ива́нович Ча́зов; нар. 10 чэрвеня 1929, Ніжні Ноўгарад, РСФСР, СССР) — савецкі і расійскі кардыёлаг, доктар медыцынскіх навук, прафесар. Ганаровы дырэктар ФДБУ «Нацыянальны медыцынскі даследчы цэнтр кардыялогіі».
Яўген Іванавіч Чазаў | |
---|---|
руск.: Евгений Иванович Чазов | |
Дата нараджэння | 10 чэрвеня 1929[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 лістапада 2021[3] (92 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | урач, палітык, кардыёлаг, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | кардыялогія[4] |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Начальнік 4-га Галоўнага ўпраўлення пры Міністэрстве аховы здароўя СССР у 1967—1986 гадах. Міністр аховы здароўя СССР у 1987—1990 гадах. Член Прэзідыума РАМН з 1972 года.
Акадэмік АМН СССР (1971; член-карэспандэнт 1967). Акадэмік АН СССР (1979). Герой Сацыялістычнай Працы (1978). Лаўрэат Ленінскай прэміі (1982), трох Дзяржаўных прэмій СССР (1969, 1976, 1991), Прэміі Савета Міністраў СССР (1977) і Дзяржаўнай прэміі Расіі (2004). Поўны кавалер ордэна «За заслугі перад Айчынай».
Член ЦК КПСС у 1982—1990 гадах (кандыдат у члены ЦК у 1981—1982 гадах). Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 9, 10, 11 скліканняў. Член КПСС з 1962 года.
Ініцыятар стварэння і сустаршыня міжнароднага руху «Урачы свету за прадухіленне ядзернай вайны», якому ў 1985 годзе была прысуджана Нобелеўская прэмія міру.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.