адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Яну́шкавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лагойскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Янушкавічы. Размешчаны на паўночным усходзе раёна.
Янушкавіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | сельсавет |
Уваходзіць у | Лагойскі раён |
Уключае | 38 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Янушкавічы |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
старшыня | Ранеткін Вадзім Віктаравіч |
Насельніцтва (2020) | 1 422 |
Плошча | 255 км² |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Паштовыя індэксы | 223124 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Афіцыйны сайт |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Лагойскага раёна Мінскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лагойскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Бясядскага сельсавета[1]. 14 красавіка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Калачоўскага сельсавета (20 населеных пунктаў: Аскрышына, Бабры, Барыскі, Вяпраты, Дашкі, Дзяніскі, Жабічы, Казлеўшчына, Калачы, Крамянец, Малыя Бясяды, Мачулішча, Мышкавічы, Мышыцы, Падваране, Панышы, Паўляняты, Рацькавічы, Селішча і Трусавічы), у склад сельсавета з Гайненскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Айнаравічы, Альхоўка і Бухнавічы)[2]. 11 ліпеня 2014 года на тэрыторыі сельсавета была ўтворана вёска Губенічы[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (37 населеных пунктаў) — 1676 чалавек[4], з іх 95,9 % — беларусы, 3,1 % — рускія, 0,4 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года (38 населеных пунктаў) — 1369 чалавек[6].
Сельгаспрадпрыемствы:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.