генерал-інспектар войскаў літоўскіх From Wikipedia, the free encyclopedia
Ян Юрый Людвік з Канопніцы Грабоўскі (каля 1730 — 16 лютага 1789, Ізабелін) — вялікалітоўскі ваенны дзеяч.
Ян Юрый Грабоўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Пераемнік | Ежы Францішак Грабоўскі | ||||||
Нараджэнне |
XVIII стагоддзе |
||||||
Смерць |
16 лютага 1789[1] |
||||||
Род | Грабоўскія герба Окша | ||||||
Бацька | Стэфан Грабоўскі | ||||||
Маці | Тэадора са Стрыенскіх[d] | ||||||
Жонка | Альжбета Шыдлоўская і Ганна з Грушчынскіх[d] | ||||||
Дзеці | Павел Ян Грабоўскі, Аляксандра з Грабоўскіх[d], Казімір Грабоўскі[d], Канстанцыя з Грабоўскіх[d] і Ежы Францішак Грабоўскі | ||||||
Веравызнанне | кальвінізм | ||||||
Званне | генерал-лейтэнант | ||||||
Узнагароды |
Паходзіў са шляхецкага роду Грабоўскіх герба «Тапор» (або «Окша»). Нарадзіўся ў сям’і Стэфана, віштынецкага старосты, і Тэадоры са Стрыенскіх[2].
У 1755—1756 гадах палкоўнік ЯКМ, у 1757 годзе генерал маёр і палкоўнік войска ВКЛ, у 1763 годзе палкоўнік Пінскага Рэгіменту, у 1776—1785 гадах генерал-інспектар войскаў літоўскіх, у 1779—1789 гадах генерал лейтэнант літоўскага войска, домбскі староста[2].
Кавалер ордэнаў Святога Станіслава (1779), Белага Арла (1780) і Аляксандра Неўскага[2].
Памёр 13 лютага 1789 г. Валодаў у Ваўкавыскім павеце маёнткамі Ізабелін, Зеляневічы, Крупкі, як гэта вынікае з дзельчага ліста яго сыноў ад 1789 г. З’яўляўся фундатарам і калятарам кальвінскага збору ў Ізабеліне[2].
Быў двойчы жанаты. У 1754 годзе ажаніўся з Яаннай з Грушчынскіх (каля 1730 — 1764), ад шлюбу з якой меў дзевяць дзяцей:
У 1769 годзе другі раз ажаніўся з Альжбетай з Шыдлоўскіх (1748/1749 — 1810), дачкой ваяводы плоцкага Тэадора Шыдлоўскага і Тэрэзы Віткоўскай. Дзеці:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.