Ян Тадэвуш Фелікс дэ Вірыён (польск.: Jan Tadeusz Feliks de Virion; каля 1795 — ?) — службовец, памешчык.

Біяграфія

Паходзіць са шляхецкага роду дэ Вірыёнаў. Сын Караля Юзафа Вірыён і Кацярыны з Дзяконскіх.

У 1813 г. — сябра камісіі для секвестра маёнткаў, у 1814 г. — старшыня Гродзенскага гродскага суда. У 1817 г. — старшыня Гродзенскага межава-апеляцыйнага суда, гродзенскі падкаморы. У 1819 г. — прэзідэнт Гродзенскага суда і межавага суда Гродзенскага павета. У 1821—1822 г. — падкаморы таго ж павета.

Член масонскай ложы «Сябры чалавецтва» ў Гродне.

Сям’я

У шлюбе з Марыянай з баронаў Брунаў. Дзеці:

  • Станіслаў Караль Сямён (1832—1909);
  • Уладзімір Уладзіслаў Казімір (1833—1896), у шлюбе са Стэфаніяй Людвікай з Солтанаў (1848—1933); гаспадар маёнтка Лішкі ў Гродзенскай губерні, маршалак Гродзенскага павета, падазраваўся ў спачуванні ўдзельнікам паўстання 1863 года, таму знаходзіўся пад следствам;
  • Мечыслаў Антоні Ян (1835—1918), у шлюбе з Фларэнцінай Соф’яй Сыгетынскай (каля 1857—1939);
  • Казімір (1837—1878);
  • Марыя (1845—1860).

Літаратура

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.