лужыцкі пісьменнік і перакладчык From Wikipedia, the free encyclopedia
Якуб Барт-Чышынскі (сапраўдныя імя і прозвішча — Якуб Барт; в.-луж.: Jakub Bart-Ćišinski; 20 жніўня 1856, Паншвіц-Кукаў — 16 кастрычніка 1909, там жа) — лужыцкі пісьменнік, паэт, драматург, перакладчык, рэдактар, рымска-каталіцкі святар. Адзін з пачынальнікаў рэалістычнай літаратуры лужыцкіх сербаў.
Якуб Барт-Чышынскі | |
---|---|
в.-луж.: Jakub Bart-Ćišinski | |
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Ćišinski |
Дата нараджэння | 20 жніўня 1856[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 кастрычніка 1909[1] (53 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар |
|
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчык, паэт, пісьменнік, каталіцкі святар |
Мова твораў | лужыцкія мовы |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У паэме «Жаніх» (1876, апубл. у 1926), вершах (зборнікі «Кніга санетаў», 1884, «Формы», 1888), якія ўвабралі вобразы народнай паэзіі, сцвярджаў рэалістычны кірунак у лужыцкай літаратуры. Акрамя таго, аўтар шматлікіх санетаў, балад, лірычных вершаў.
Нацыянальна-патрыятычная праблематыка паднятая ім у рамане «Патрыёт і рэнегат» (1878-1879). Яго мастацтва апявае прыгажосць сваёй радзімы, напоўнена патрыятычнымі пачуццямі.
Якуб Барт-Чышынскі заклаў асновы лужыцкай драмы і тэатра (трагедыя «У крэпасці», 1880).
Літаратурны псеўданім — Чышынскі.
Перакладаў на верхнялужыцкую мову творы чэшскай, італьянскай, польскай і нямецкай літаратуры.
Верш «Карл прапаведуе лужыцкім сербам» пераклаў Аляксей Зарыцкі[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.