аграгарадок у Чэрыкаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Язёры[1] (трансліт.: Jaziory, руск.: Езёры) — аграгарадок у Чэрыкаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Язёрскага сельсавета. За 8 кіламетраў на захад ад горада Чэрыкаў, 100 кіламетраў ад Магілёва, 35 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Верамейкі, каля аўтадарогі Слаўгарад-Крычаў (3 км).
Аграгарадок
Язёры
|
Згадваюцца ў 1693 годзе, калі дэкрэтам Задворнага асэсарскага суда ў Варшаве тагачаснаму чэрыкаўскаму войту, старадубаўскаму войскаму Яну-Міхалу Шаблоўскаму, была вынесеная вечная баніцыя, у выніку чаго ён быў пазбаўлены правоў на карыстанне каралеўскімі маёнткамі, у тым ліку, Язёрамі, якія былі перададзеныя ў пасэсію прапойскаму старосьце, смаленскаму харунжаму Базылю з Красіна Красінскаму[2].
7 верасня 1904 года ў маёнтку Язёры князя А. А. Абаленскага пажарам знішчаны двухпавярховы мураваны вінакурны завод з усімі апаратамі, посудам і кантрольным снарадам, а таксама скотны двор і 53 авечкі[3].
У 1916 годзе Язёрскі маёнтак быў прададзены з аўкцыёну за даўгі[4].
Да 18 лютага 1972 года вёска ўваходзіла ў склад Сормаўскага сельсавета[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.