Язэ́п Міха́йлавіч Го́рыд (27 ліпеня 1896, Адэса — 1 верасня 1939) — беларускі мастак, дзейнічаў за часамі Заходняй Беларусі[1]. Займаўся прыкладной і станковай графікай, станковым і манументальным жывапісам.
Язэп Горыд | |
---|---|
Імя пры нараджэнні | Язэп Міхайлавіч Горыд |
Дата нараджэння | 27 ліпеня 1896 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 верасня 1939 (43 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | партрэт, пейзаж, карыкатура і ілюстрацыя |
Вучоба | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Маладыя гады
Нарадзіўся ў Адэсе. Маці Браніслава Янкоўская. У Марыупалі скончыў школу. Пайшоў на фронт Першай сусветнай вольнапісаным. На Кубані далучыўся да польскага войска Люцыяна Жалігоўскага, у складзе якой — праз Бесарабію і Галіцыю — тройчы паранены стралец Язэп дайшоў у 1921 годзе да Вільні[2].
У 1923—1928 навучаўся на мастацкім факультэце Віленскага ўніверсітэта[1] ў Фердынанда Рушчыца і Людаміра Сляндзінскага.
Праца над беларускамоўнымі выданнямі
У 1925 годзе ён аздобіў выданне фалькларыста і музыказнаўцы Антона Грыневіча «Беларускі дзіцячы спеўнік». У снежні 1926 распрацаваў лагатып газеты Беларускай сялянска-работніцкай грамады «Narodny zwon»[2]. Да 1928 года вядучы мастак сатырычнага часопіса «Маланка»[1], афармляў кнігі Максіма Багдановіча «Вянок» (2-е выданне), Міхася Васілька «Шум баравы», Максіма Танка «Журавінавы цвет», Рыгора Шырмы «Беларускія народныя песні», Яна Станкевіча «Беларускія (крывіцкія) казкі», заходнебеларускія падручнікі[1].
Сымон Рак-Міхайлоўскі замовіў партрэты Якуба Коласа і Янкі Купалы[1]. У мінскім музеі Купалы захоўваецца графічны адбітак партрэта песняра аўтарства Ніны Сасноўскай і Язэпа Горыда. Сасноўская зрабіла алоўкавы малюнак, а Горыд перавёў яго на літаграфскі камень[2].
У чэрвені 1928 года Горыда «адмыслова запрасілі» паўдзельнічаць у выстаўцы, што павінна адбыцца ў памяшканні рэстарана Урублеўскіх (на рагу Міцкевіча і Арэшкоўскага), на якую даслаў свае тры працы і вядомы мастак Людамір Сляндзінскі.
Апошнія гады
Паціху адыходзіць ад малааплочваемай працы над беларускімі выданнямі. Атрымлівае памяшканне пад часовую майстэрню ў бернардзінскіх мурах, дзе выконвае першы манументальны заказ, якія палепшыў яго матэрыяльны стан. У 1929 годзе ўдзельнічае ў дзвюх выстаўках: у Вільні і Познані са сваімі станковымі творамі.
У 1929 годзе ў Вільні Ілюстраваў працу «Chronologia dziejów nowożytnych» (1492—1929) Ёзэфа Раманоўскага.
З 1928 года навучаўся ў Парыжы[1], дзе рабіў свае выстаўкі ў 1925, 1928, 1930 гадах. У 1930 годзе пасля сваёй выстаўкі ў Галерэі Зак вяртаецца ў Вільню. Быў членам Віленскага таварыства мастакоў-пластыкаў (польск.: Wileńskie Towarzystwo Artystów Plastyków) У 1931 годзе апрацаваў каталог «Malarstwo, rysunek, grafika».
Па вяртанні робіцца папулярным мастаком, мае шмат заказаў. Удзельнічаў у распачатай 14 чэрвеня 1931 года выстаўцы, прымеркаванай да заснавання музея сучаснага мастацтва. Прэзентаваў свае працы на І Выстаўцы твораў віленскіх мастакоў у Друскеніках. Ад пачатку 1932 года, тры гады запар, яго выстаўкі выклікалі рэзананс у Варшаве. Год працаваў над заказам па выкананні вітража і фрэсак у прэзентацыйнай зале віленскага гарнізоннага казіно, у якой прадставіў сімвалічныя сцэны вызвалення і адраджэння Польшчы.
У кастрычніку 1932 года зладзіў персанальную выстаўку з 50 твораў. Тады ж, у 1930-я гады, зрабіў сграфіта на адміністрацыйным будынку на вуліцы Дамініканскай. У агульную, трохколерную кампазіцыю раслінна-дэкаратыўнага арнамента, побач з нябесным апекуном Вільні, размясціў Скарынаўскі відарыс, што захаваўся да сёння. У 1938 годзе намаляваў фрэскі ў Прамыслова-гандлёвым доме ў Вільні.
Паводле некаторых звестак, загінуў у часе бамбардзіроўкі Варшавы 1 верасня 1939 года[3]. Паводле іншых звестак загінуў пад Вільняй[4] ці Дземблінам.
Працаваў у галіне палітычнай і бытавой карыкатуры, сатырычнага малюнка, у кніжнай графіцы. Аб’ектам палітычна завостраных карыкатур Горыда былі прадстаўнікі буржуазіі Польшчы: міністры, клерыкальныя дзеячы, прадстаўнікі рэжыму Пілсудскага, журналісты і іншыя[1].
Вільня
Дагэтуль захаваўся аб’ёмны роспіс у беларускім стылі, з выкарыстаннем малюнкаў з гравюр Скарыны каляровымі тынкоўкамі (сграфіта) будынку на вул. Дамініканскай[2].
Літоўскі мастацкі музей[5]
- Партрэт скульптара Рафала Яхімовіча , 1929, год набыцця 1956
- Вільня, Лукішкі, пляц узімку 1932, год набыцця 1958
- Віленская бажніца Св. Яна з усходняга боку і дамы на вуліцы Св. Міхаіла (без года)
Нацыянальны музей у Варшаве
- Нёман з рыбакамі на беразе
- Узгорак
Іншае
У цэнтральным дзяржаўным архіве Літвы захоўваюцца яго заліковая кніжка, фота, даведкі ўніверсітэта[3].
- Вокладка кнігі А. Грыневіча «Дзіцячы Спеўнік» аздоблены Горыдам
- Першы песенны зборнік Рыгора Шырмы ў мастацкім афармленні Я. Горыда
- Партрэт скульптара Рафала Яхімовіча . 1926
- Горид Язэп Михайлович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 164. — 737 с.
- Пілігрымка мастака Язэпа Горыда(недаступная спасылка) Сяргей Гваздзёў Новы Час 02-04-2010
- Вяртанне-6, Мінск, 1999 Беларускі фонд культуры с.102
- Каталог аўкцыёну(недаступная спасылка)
- Вяртанне-6, Мінск, 1999 Беларускі фонд культуры с.109-100
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.