Remove ads
горад у Літве From Wikipedia, the free encyclopedia
Друске́нікі[2], таксама Друскінінкай (літ.: Druskininkai) — горад у Алітускім павеце Літвы, на рацэ Нёман. Каля граніцы з Беларуссю і Польшчай. Размешчаны за 129 км ад Вільні, за 42 км ад Гродні. Згодна з сучаснай афіцыйнай літоўскай класіфікацыяй адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Дзукія. Курорт.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Першы пісьмовы ўпамін пра Друскенікі (ст.-бел. Друскеники) датуецца 1563 годам і змяшчаецца ў метрыцы Вялікага Княства Літоўскага. Тым часам археалагічныя даследаванні выявілі на месцы сучаснага горада існаванне прускіх паселішчаў. Відаць, тут нават існаваў прускі горад, які ў 1308 годзе згарэў, пасля чаго наваколле абязлюдзела. З 1413 года мястэчка Друскенікі ў складзе Гарадзенскага павета Троцкага ваяводства.
У 1794 годзе Друскенікі атрымалі статус курорта, пасля таго, як уласны ўрач караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага пацвердзіў лекавыя ўласцівасці мясцовых мінеральных крыніц.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года Друскенікі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі У 1837 годзе паводле загаду расійскага імператара Мікалая I тут пачалося будаўніцтва курортных пабудоў. Хутка курорт атрымаў вялікую папулярнасць.
У 1878—1879 гадах у Друскеніках збудавалі 150 жылых будынкаў для размяшчэння наведвальнікаў курорта. У 1865 годзе тут узвялі праваслаўную царкву-мураўёўку.
За часамі Першай сусветнай вайны з 1915 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Друскенікі абвешчаны часткай Беларускай Народнай Рэспублікі[3]. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі тэрыторыя ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, у студзені занята Чырвонай Арміяй. У канцы лютага — пачатку сакавіка 1919 года пад кантролем войскаў Літвы[3]. У выніку польска-літоўскай вайны адышлі да Польшчы.
У Польскай Рэспубліцы Друскенікі былі цэнтрам гарадской гміны ў Гродзенскім павеце Беластоцкага ваяводства. У 1934 годзе ў Друскенікі была пракладзена чыгунка (адгалінаванне ад станцыі Парэчча).
У 20-х чыслах верасня 1939 года тэрыторыя занята Чырвонай Арміяй[3]. У лістападзе 1939 года Друскенікі былі далучаны да Беларускай ССР. У 1940 годзе — цэнтр сельскага і пасялковага саветаў у Парэцкім раёне Беластоцкай вобласці БССР. 1—2 кастрычніка 1940 года горад быў перададзены Літоўскай ССР. З 22 чэрвеня 1941 года да першай паловы ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
З 1990 года Друскенікі ўтвараюць асобную адміністрацыйную адзінку, якой кіруе непасрэдна літоўскі ўрад.
|
Клімат Друскенікаў вызначаецца прахалодай. У летнія месяцы паветра рэдка праграецца вышэй +22 °C. Узімку — у сярэднім да −3 °C. Аднак, нягледзячы на такі тэмпературны рэжым, турысты прыязджаюць сюды ўвесь год, бо бальнеялагічныя цэнтры, дзе можна аздаравіцца, адкрыты цэлы год.
Клімат Друскінінкая | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | Год |
Абсалютны максімум, °C | 9,5 | 14,8 | 20,2 | 27,9 | 31,4 | 32,8 | 34,9 | 35,1 | 30,9 | 23,9 | 16,7 | 10,9 | 35,1 |
Сярэдні максімум, °C | −3,6 | −1,4 | 4,5 | 11,7 | 18,9 | 21,0 | 22,2 | 22,1 | 17,7 | 11,8 | 4,0 | 0,0 | 10,4 |
Сярэдняя тэмпература, °C | −5,2 | −4,3 | −0,4 | 5,8 | 12,4 | 15,8 | 16,9 | 16,4 | 11,9 | 7,1 | 1,8 | −2,3 | 6,3 |
Сярэдні мінімум, °C | −8,5 | −7,6 | −3,6 | 1,8 | 7,3 | 10,9 | 12,4 | 11,8 | 8,1 | 4,0 | −0,5 | −4,9 | 2,6 |
Абсалютны мінімум, °C | −35,8 | −36,3 | −26,3 | −12 | −3,7 | 0,1 | 2,1 | 0,3 | −3 | −13,7 | −16,7 | −28,5 | −36,3 |
Норма ападкаў, мм | 39 | 31 | 35 | 42 | 55 | 69 | 80 | 78 | 56 | 45 | 53 | 47 | 630 |
Крыніца: Кліматычныя даныя |
Дзейнічаюць 4 музеі (у тым ліку музей Мікалоюса Чурлёніса, парк савецкага мінулага «Грутас»).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.