From Wikipedia, the free encyclopedia
Юбіле́йны меда́ль «60 гадо́ў Узбро́еных Сіл СССР» заснаваны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 28 студзеня 1978 года ў азнаменаванне 60-й гадавіны Узброеных Сіл СССР. Аўтар малюнка медаля — мастак Л . Д. Піпетка.
Юбілейны медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР» | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | СССР | ||
Тып | медаль | ||
Дата заснавання | 28 студзеня 1978 | ||
Статус | не ўручаецца | ||
Статыстыка ўзнагароджанняў | |||
Колькасць | каля 10 723 340 | ||
Характарыстыкі | |||
Матэрыял | Латунь | ||
Памеры | дыяметр — 32 мм | ||
Чарговасць узнагарод | |||
Старэйшая | Юбілейны медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР» | ||
Малодшая | Юбілейны медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР» | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Юбілейным медалём «60 гадоў Узброеных Сіл СССР» узнагароджваюцца:
Юбілейны медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР» носіцца на левым боку грудзей і пры наяўнасці іншых медалёў СССР размяшчаецца пасля юбілейнага медаля «50 гадоў Узброеных Сіл СССР».
Па стану на 1 студзеня 1995 года юбілейным медалём «60 гадоў Узброеных Сіл СССР» узнагароджана прыблізна 10 723 340 чалавек.
Юбілейны медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР» вырабляецца з латуні і мае форму правільнага круга дыяметрам 32 мм.
На адным боку медаля на фоне накіраваных увысь ляцячых ракет і баявых самалётаў змешчана выява салдата Савецкай Арміі з аўтаматам. Справа ад фігуры салдата на гарызонце мора намаляваная падводная лодка, над якой у два радкі размешчаны даты «1918» і «1978».
На адваротным боку медаля па акружнасці размешчаны надпісы: «Шестьдесят лет» і «Вооружённых Сил СССР», падзеленыя зорачкамі. У цэнтры — выява пяціканцовай зоркі з молатам і плугам пасярэдзіне, накладзенае на скрыжаваныя вінтоўку і шашку.
Края медаля абрамлены борцікам. Усе надпісы і выявы на медалі выпуклыя.
Медаль пры дапамозе вушка і кальца злучаецца з пяцікутнай калодачкай, абцягнутай шаўковай муаравай стужкай шэрага колеру шырынёй 24 мм. Края стужкі акантаваны чырвонай палоскай шырынёй 5 мм. Пасярэдзіне стужкі падоўжная палоска залацістага колеру шырынёй 1 мм.