палітыка, скіраваная на знішчэнне нацыянальнай свядомасці той ці іншай этнічнай групы From Wikipedia, the free encyclopedia
Этнацыд (ад спалучэння слоў грэч. ἔθνος — народ і лац.: caedo — забіваю) — палітыка, скіраваная на знішчэнне нацыянальнай свядомасці той ці іншай этнічнай групы. У адзрозненне ад генацыду не звязана з фізічным знішчэннем носьбітаў пэўнай мовы, культуры або рэлігіі. У сувязі з гэтым даказаць абвінавачванні ў этнацыдзе цяжэй, чым факты генацыду.
Некаторыя даследчыкі выкарыстоўваюць тэрмін "этнацыд" як сінонім паняццю "генацыд".[1]
Біблейскае паведамленне з кнігі Зыход можна аднесці да аднаго з найбольш ранніх апісанняў этнацыду. Егіпецкі фараон даў загад забіваць кожнага навароджанага хлопчыка ў яўрэйскіх перасяленцаў Егіпта, але пакідаць жывой навароджаных дзяўчат[2]. Гэту з'яву можна аднесці да этнацыду, бо мэтай гэтага загаду было не фізічнае вынішчэнне усяго народу, а яго асіміляцыя карэнным насельніцтвам.
Падчас нацысцкай акупацыі Югаславіі (1941—1944 гг.) харвацкія нацыяналісты праводзілі этнацыд сербаў: апошніх прымушалі пераходзіць з праваслаўя ў каталіцызм, а тых, хто адмаўляўся, забівалі ці прымушалі пакінуць радзіму. Гэта можна аднесці да этнацыду па прычыне таго, што мова сербаў і харватаў таго часу практычна не адрознівалася (іх мова называлася сербскахарвацкай) і гэтыя два народы ў асноўным адрозніваліся па веравызнанню.
Некаторыя гісторыкі лічаць турэцкую дзяржаўную палітыку "адзінства нацыі" элементам этнацыду ў дачыненні да курдаў, якіх да апошняга часу афіцыйныя турэцкія ўлады разглядалі як "горных туркаў" і адмаўлялі ім у праве афіцыйна карыстацца сваёй мовай[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.