From Wikipedia, the free encyclopedia
Эразма да Нарні (італ.: Erasmo da Narni) па мянушцы Гатамелата (італ.: Gattamelata; 1370, Нарні — 16 студзеня 1443, Падуя) — італьянскі кандацьер.
Эразма да Нарні | |
---|---|
італ.: Erasmo da Narni | |
| |
Нараджэнне |
1370[1][2][…] |
Смерць |
16 студзеня 1443[3][4] |
Месца пахавання | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сын пекара. Ваенную кар’еру пачынаў салдатам у кандацьера Чэкола Брагліа, пазней перайшоў на службу да Брача да Мантонэ. Быў на службе ў Пап, Фларэнцыі, Венецыі.
У 1437 годзе стаў кіраўніком Падуі. Данатэла стварыў знакамітую конную статую Гатамелаты.
Мянушку Gattamelata тлумачаць па-рознаму. Gatta азначае «кошка», melata — «соты». Усё разам можа быць зразумета або як «плямістая кошка», або «саладкамоўная (ліслівая) кошка», або як «кошка колеру мёда». Паходжанне ўзводзяць да прозвішча яго маці Gattelli, або да тактыкі завабліваць праціўнікаў у засаду (Джавані Эролі), або да яго нашлемніка ў выглядзе кошкі колеру мёда.
Гіпсавую галаву кандацьера Гатамелаты можна сустрэць у шматлікіх мастацкіх студыях і класах па рысунку. Рэзкія рысы твару дазваляюць маладым мастакам і фатографам навучыцца працаваць са святлом і ценем.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.