From Wikipedia, the free encyclopedia
Эпіметэй (стар.-грэч.: Ἐπιμηθεύς) — унутраны спадарожнік планеты Сатурн. Названы імем персанажа старажытнагрэчаскай міфалогіі Эпіметэя. Таксама пазначаецца як Сатурн XI.
Эпіметэй | |
---|---|
спадарожнік Сатурна | |
| |
Эпіметэй (здымак «Касіні») | |
Гісторыя адкрыцця | |
Першаадкрывальнік | Р. Уокер |
Дата адкрыцця | 18 снежня 1966 |
Арбітальныя характарыстыкі | |
Вялікая паўвось | 151 410 км |
Эксцэнтрысітэт | 0,0098 |
Перыяд абарачэння | 0,694 333 517 сут |
Нахіл арбіты | 0,351° (да экватара Сатурна) |
Фізічныя характарыстыкі | |
Дыяметр | 135×108×105 км[1] |
Сярэдні радыус | 56,7 ± 3,1 км |
Маса | 5,304±0,013×1017 кг[2] |
Шчыльнасць | 0,69±0,11 г/см³[1] |
Паскарэнне свабоднага падзення | ~0,0078 м/с² |
Перыяд вярчэння вакол сваёй восі | сінхранізаваны |
Нахіл восевага вярчэння | 0,000° |
Альбеда | 0,73±0,03 (геаметрычнае)[3] |
У снежні 1966 французскі астраном Адуэн Дальфюс назіраў спадарожнік Сатурна, які ён назваў Янусам. У тым жа месяцы, на тры дні пазней Рычард Уокер таксама назіраў аб’ект на той жа арбіце. У той момант было меркаванне, што гэта адзін і той жа спадарожнік. Але дванаццаццю гадамі пазней, у кастрычніку 1978 года, Стывен Ларсан і Джон Фаўнцін адкрылі, што гэта два аб’екты, якія рухаюцца па вельмі блізкіх арбітах. Гэта было пацверджана данымі «Вояджэра-1». Адлегласць паміж арбітамі спадарожнікаў складае 50 км — істотна менш за іх памеры.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.