From Wikipedia, the free encyclopedia
Эльвіра Пятроўна Герасімо́віч (5 чэрвеня 1925, Мінск) — 22 ліпеня 2015, Мінск) — беларускі тэатразнаўца, актрыса, педагог. Кандыдат мастацтвазнаўства (1956), прафесар (1977). Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1974)[1].
Эльвіра Пятроўна Герасімовіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 чэрвеня 1925 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 ліпеня 2015 (90 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | вучоная |
Навуковая сфера | мастацтвазнаўства |
Месца працы | Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў |
Навуковая ступень | кандыдат мастацтвазнаўства |
Навуковае званне | прафесар |
Альма-матар | Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў |
Вядомая як | Рэктар БДАМ (1968—1984) |
Партыя | |
Узнагароды |
Скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1949, курс Е. Міровіча)[1], дзе і працавала. У 1968—1984 гг. рэктар інстытута, з 1984 года прафесар кафедры гісторыі і тэорыі мастацтваў.
У 1951—1952 гг. першы сакратар Ленінскага раённага камітэта ЛКСМБ Мінска[2]. У 1957—1968 гг. інструктар, загадчык сектара мастацтва ЦК КПБ[1].
Памерла 22 ліпеня 2015 года[3].
Даследуе гісторыю беларускага тэатра[1], у прыватнасці творчасць Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа ў міжваенны перыяд, праблемы тэатральнай педагогікі, прафесійнага выхавання акцёра[1]. Тэма кандыдацкай дысертацыі «Асноўныя этапы творчага шляху Беларускага дзяржаўнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа (1921—1941 гг.)» (Дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва імя А. Луначарскага , Масква, 1956).
Аўтар шматлікіх сцэнарыяў для тэле- («Людзі на балоце» паводле І. Мележа, 1960) і радыёпастановак («Сэрца на далоні» паводле І. Шамякіна, «Рудабельская рэспубліка» паводле С. Грахоўскага, «Сляды на асфальце» паводле В. Быкава, «На струнах буры» паводле Л. Арабей) і інш.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.