From Wikipedia, the free encyclopedia
Барон (з 1917) Эдуа́рд фон Бём-Э́рмалі (ням.: Eduard Freiherr von Böhm-Ermolli, 12 лютага 1856, Анкона — 9 снежня 1941, Тропау) — аўстрыйскі военачальнік, генерал-фельдмаршал.
Эдуард фон Бём-Эрмалі | |
---|---|
ням.: Eduard Freiherr von Böhm-Ermolli | |
Дата нараджэння | 12 лютага 1856[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 снежня 1941[1] (85 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
Аўстрыйская імперыя Аўстра-Венгрыя Чэхаславакія Трэці рэйх |
Род войскаў | Аўстра-Венгерская армія |
Званне |
Генерал-фельдмаршал ганаровы генерал-фельдмаршал |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў сям'і паходзячага з Куневальда маёра Эдуарда Бёма, узведзенага за адвагу ў Бітве пры Навары з ніжніх чыноў у афіцэры і выслужыўшагася пасля да падаравання дваранства 14 верасня 1885 года (для тытулавання было абранае ўласнае прозвішча з далучэннем дзявочага прозвішча жонкі, Марыі-Жозефы Эрмалі).
Вучыўся ў кадэцкім корпусе ў Санкт-Пёльтэне, затым у Тэрэзіянскай акадэміі. 1 верасня 1875 года выпушчаны лейтэнантам у 4-ы драгунскі Эрцгерцага Альбрэхта полк (Вельс). У 1878 годзе скончыў курс акадэміі генеральнага штаба. З 1880 года служыў у генеральным штабе, з 1891 года — у кавалерыйскай інспекцыі. З 1896 — камандзір 3-га ўланскага палка. З 1901 — камандзір 16-й кавалерыйскай брыгады ў Прэсбурге. З лістапада 1905 года — камандзір 7-й кавалерыйскай дывізіі ў Кракаве. З красавіка 1909 года — камандзір 12-й пяхотнай дывізіі. З лістапада 1911 года — камандзір 1-га пяхотнага корпуса ў Кракаве і член Тайнага савета. 1 мая 1912 года ўзведзены ў генералы ад кавалерыі.
З пачаткам Першай сусветнай вайны прызначаны камандуючым 2-й арміяй, якой камандаваў да мая 1918 года. У пачатку вайны яго армія была адпраўлена супраць Сербіі, згодна з аўстрыйскім ваенным планам «Б», але неўзабаве яе прыйшлося вярнуць і адправіць на Усходні фронт для адбіцця рускага наступлення ў Галіцыі. Камандаваў арміяй у Карпацкай аперацыі, падчас аўстра-германскага наступлення ў 1915 годзе і рускага наступлення 1916 года. Генерал-палкоўнік (1 мая 1916 года). У жніўні 1917 года яму падараваны баронскі тытул — Freiherr, а 31 студзеня 1918 года Бём-Эрмалі быў выраблены ў генерал-фэльдмаршалы.
У выніку канфліктаў з германскім камандаваннем, фельдмаршал Бём-Эрмалі загадам імператара Карла быў зняты з пасады камандуючага 2-й арміяй, яго пасаду заняў генерал ад інфантэрыі Альфрэд Краўс. 2-я армія была пераназваная ва Усходнюю армію.
Пасля вайны пасяліўся ў Опаве (Трапау) у Чэхаславакіі, атрымліваў ад чэшскага ўрада пенсію. Пасля анэксіі Судэцкай вобласці Германіяй (1938) атрымаў ганаровае званне генерал-фельдмаршала вермахта (адзіны з аўстрыйскіх камандуючых), а таксама шэфства над дыслакаваным у Трапау 28-м пяхотным палком.
Памёр 9 снежня 1941 года ў Вене, пахаваны ў Трапау, магіла не захавалася.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.