Нью-Мексіка
штат ЗША / From Wikipedia, the free encyclopedia
Нью-Мексіка (англ.: New Mexico, ісп.: Nuevo México, нав.: Yootó Hahoodzo) — штат на Паўднёвым Захадзе Злучаных Штатаў Амерыкі. З насельніцтвам больш за 2 мільёны жыхароў займае 36-е месца паводле колькасці насельніцтва, а з плошчай у 314,900 км² з'яўляецца пятым паводле плошчы і пятым паводле шчыльнасці насельніцтва сярод усіх 50-ці штатаў краіны. Адзін з Горных штатаў і адзін са штатаў Чатырох кутоў (разам з Ютай, Каларада і Арызонай). Сталіцай і культурным цэнтрам з'яўляецца Санта-Фэ, а найбуйнейшым горадам — Альбукерке. З-за свайго геаграфічнага становішча у паўночнай і ўсходняй частках штата больш халодны і альпійскі клімат, а ў паўднёвай і заходняй — больш цёплы, арыдны клімат.
Нью-Мексіка | |||||
---|---|---|---|---|---|
англ.: State of New Mexico | |||||
|
|||||
Краіна | |||||
Гімн | O Fair New Mexico[d], Así Es Nuevo Méjico[d], Land of Enchantment[d], New Mexico -- Mi Lindo Nuevo México[d] і Under New Mexico Skies[d] | ||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Дата ўтварэння | 6 студзеня 1912 | ||||
Кіраўнік | Мішэль Лухан-Грышэм[d] | ||||
Насельніцтва |
|
||||
Плошча |
|
||||
Часавы пояс | UTC-7 і Амерыка/Дэнвер[d] | ||||
Код ISO 3166-2 | US-NM | ||||
Афіцыйны сайт (англ.) | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эканоміка Нью-Мексіка заснаваная на здабычы нафты і іншых карысных выкапняў, багарным земляробстве, жывёлагадоўлі, лесаапрацоўцы і рознічным гандлі. Станам на 2016 год валавы ўнутраны прадукт (ВУП) штата складае больш за $93 мільярды (37-е месца сярод штатаў), а ВУП на душу насельніцтва — $41,559 (39-е месца сярод штатаў).