Сцяг Нью-Мексіка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сцяг Нью-Мексіка (англ.: Flag of New Mexico) - адзін з дзяржаўных сімвалаў амерыканскага штата Нью-Мексіка. Палажэнне аб сцягу, яго апісанне і парадак выкарыстання выкладзены ў артыкуле 3 раздзела 12 Збору Законаў штата (англ.: New Mexico Statutes Annotated 1978) [1]. Уяўляе сабой гістарычны сімвал Сонца, які выкарыстоўваўся індзейцамі зіа, на жоўтым полі. Жоўты і чырвоны колеры сцяга адпавядаюць гістарычнаму ваеннаму іспанскаму сцягу «бургундскі крыж», які выкарыстоўвалі канкістадоры ў часы заваёвы тэрыторыі Нью-Мексіка ў XVI стагоддзі.
Хуткія факты Сцяг штата Нью-Мексіка, Зацверджаны ...
Сцяг штата Нью-Мексіка | |
---|---|
ЗША | |
Зацверджаны | 15 сакавіка 1925 |
Прапорцыя | 2:3 |
Аўтар сцяга | Гары П. Мера |
Закрыць