французскі спявак-шансанье From Wikipedia, the free encyclopedia
Шарль Азнавур (фр.: Charles Aznavour, арм.: Շառլ Ազնավուր; 22 мая 1924, Парыж — 1 кастрычніка 2018) — французскі спявак-шансанье, аўтар песень, акцёр армянскага паходжання, пасол Арменіі ў Швейцарыі. Сапраўднае імя — Шахнур Вагінак Азнавуран (арм.: Շահնուր Վաղինակ Ազնավուրյան).
Шарль Азнавур | |
---|---|
фр.: Charles Aznavour | |
Асноўная інфармацыя | |
Поўнае імя | Шахнур Вахінак Азнавурян |
Дата нараджэння | 22 мая 1924[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 кастрычніка 2018[4][5][…] (94 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна |
Францыя Арменія |
Бацька | Misha Aznavourian[d] |
Жонка | Micheline Rugel[d], Evelyne Plessis[d] і Ulla Thorsell[d] |
Дзеці | Seda Aznavour[d], Misha Aznavour[d] і Katia Aznavour[d] |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | аўтар-выканаўца, сцэнарыст, кінаакцёр, паэт-песеннік, кампазітар, паэт, дыпламат, студыйны музыкант, кінарэжысёр, спявак, шансанье |
Гады актыўнасці | з 1936 года |
Інструменты | вакал[9] |
Жанры | шансон |
Лэйблы | EMI, Barclay, Mercury, Monument, Ducretet Thomson, MGM, Polydor, MusArm |
Узнагароды | |
c-aznavour.com | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Часта сустракаецца крыху скажоны варыянт другога імя — Варынаг, з-за няслушнага французскага напісання — Varenagh. Быў адным з найпапулярных выканаўцаў у Францыі, а таксама далёка за яе межамі. З 5 мая 2009 года з’яўляўся паслом Арменіі ў Швейцарыі і сталым прадстаўніком краіны ў штаб-кватэры ААН.
Азнавур стварыў прыкладна 1000 песень, сыграў у 60 фільмах і прадаў больш за 100 млн дыскаў. Паводле сумеснага апытання часопіса «TIME» і CNN (1998), Азнавур прызнаны лепшым эстрадным выканаўцам XX стагоддзя. Пражываў у Швейцарыі, лічыў сябе армянінам і французам.
Бацькі — армянскія імігранты Міхаэль Азнавуран[10][11] і Кнара Багдасаран[12][13] — праехаўшы праз Еўропу, затрымаліся ў Парыжы ў чаканні візы ў ЗША. Тут, у парыжскім прадмесці Сен-Жэрмен-дэ-Прэ, і нарадзіўся Шахнур[14] Вагінак[15] Азнавуран[10], таму сям’я вырашыла застацца ў Францыі. Бацька Шарля спяваў у рэстаранах, намагаўся займацца прадпрымальніцтвам, дзеля чаго заснаваў уласны каўказскі рэстаран «Le Caucase», аднак вымушаны быў зачыніць яго ў 1930 годзе.
Ужо з ранніх гадоў бацькі прывучалі Шарля да сцэны, і ў дзевяцігадовым узросце ён кінуў школу і пачаў выступаць пад сцэнічным імем «Азнавур». Спачатку выконваў ролі ў п’есах[16], у 1936 годзе дэбютаваў у кіно. Падчас Другой сусветнай вайны Шарль працягваў выступы ў акупаваным Парыжы, дзякуючы чаму мог гадаваць сям’ю (бацька пайшоў добраахвотнікам на фронт).
У 1944 пачаў супрацоўніцтва з акцёрам П’ерам Рашэ, з гэтага часу пачынаюцца яго першыя спробы напісання і выканання песень. У 1946 годзе яго выступленне пачула Эдзіт Піяф, якая запрасіла яго разам з Рашэ ў супольны тур па Францыі і ЗША[17]. У 1950 годзе, пасля таго, як П’ер Рашэ эміграваў у Канаду, Шарль пачаў выступаць сам пад псеўданімам Шарль Азнавур. У 1954 дабіўся першага поспеху як спявак, выканаўшы ў ЗША сваю песню «Маё жыццё».
Пасля выхаду на экраны фільма Франсуа Труфо «Страляйце ў піяніста» (1960), дзе Азнавур сыграў ролю піяніста кабарэ, ён стаў прызнаным і таленавітым кінаакцёрам.
У 1964 годзе ўпершыню выступіў з гастролямі ў Савецкім Саюзе. У 1970-я Азнавур меў пастаянныя выступы і замежныя гастролі. У 1973 годзе ў Лондане яго песня «Яна» была ўганараваная залатога, а пасля і платынавага дыску — узнагароды, якой ніколі дагэтуль не атрымлівалі французы.
Пасля Спітацкага землятрусу Азнавур заняўся дабрачыннай дзейнасцю дзеля дапамогі пацярпелым. У яго гонар названа плошча ў Ерэване, а ў найбольш пацярпелым ад землятрусу горадзе — Гюмры — пастаўлены помнік. Шарль Азнавур уваходзіць у Міжнародны савет павераных Фонду Арменіі, які сабраў больш за 150 млн долараў ЗША на гуманітарную дапамогу і аднаўленне інфраструктуры Арменіі. У 2004 годзе спявак атрымаў найвышэйшае званне Нацыянальныя героя, а ў 2008 — ганаровае грамадзянства Арменіі[18][19]. У 2011 годзе ў Ерэване быў адкрыты музей Шарля Азнавура.
Азнавур быў тройчы жанаты: з Мішленай Ругель (1946)[20], Эвелін Плесі (1956) і Уляй Тэрсель (1967). Меў шэсць дзяцей: Сэду і Шарля ад першага шлюбу; Патрыка ад другога; дзецям ад трэцяга шлюбу надаў рускія імёны Каця, Міша і Коля[21]. Пражывае ў швейцарскім Сен-Сульпі[22].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.