Чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы ў памяшканні 2015
From Wikipedia, the free encyclopedia
33-і чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы ў памяшканні праходзіў з 5 па 8 сакавіка 2015 года на «O2 Арэне» ў Празе, сталіцы Чэхіі.
Чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы ў памяшканні 2015 | |
---|---|
Горад-арганізатар |
![]() |
Краіны-ўдзельніцы | 49 |
Колькасць атлетаў | 643 |
Разыгрываецца медалёў | 26 |
Цырымонія адкрыцця | 6 сакавіка 2015 |
Цырымонія закрыцця | 8 сакавіка 2015 |
Дата правядзення | 2015 |
Стадыён | «O2 Арэна» |
← Гётэбарг 2013 Бялград 2017 → |
У барацьбе за права прыняць турнір у фінальным галасаванні на савеце Еўрапейскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі ў Сафіі 5 мая 2012 года Прага абыйшла турэцкі Стамбул[1].
Талісманам чэмпіянату быў абраны Крот (чэш. Krtek), персанаж аднайменнага мультфільма, папулярнага ў Чэхіі і краінах былога СССР[2]. Турнір быў паказаны 28 еўрапейскімі тэлекампаніямі. Агульны аб'ём трансляцый склаў сумарна 283 гадзіны[3].
У спаборніцтвах прынялі ўдзел 643 лёгкаатлеты (363 мужчыны і 280 жанчын) з 49 краін Еўропы. З усіх 50 нацыянальных федэрацый на турнір не накіраваў сваіх удзельнікаў толькі Ліхтэнштэйн[4].
У мужчынскай эстафеце 4×400 метраў адбылася рэдкая падзея — у складзе зборнай Бельгіі чэмпіёнамі сталі адразу тры родныя браты Барле.