Чырвоная крэпасць у Дэлі
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Чырвоная крэпасць, або Лал-Кі́ла (хіндзі: लाल किला) — фартыфікацыйнае збудаванне XVII — XIX стагоддзяў, помнік сусветнай спадчыны ў старой частцы Дэлі. Займае плошчу 49 га.
Славутасць | |
Чырвоная крэпасць у Дэлі | |
---|---|
хіндзі: लाल क़िला | |
28°39′21″ пн. ш. 77°14′25″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Вышыня | 33 м |
Матэрыял | пясчанік |
Сайт | delhitourism.gov.in/… (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Чырвоная крэпасць* | |
---|---|
Red Fort Complex** | |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
Тып | культурны |
Крытэрыі | I, III, VI |
Спасылка | 231 |
Рэгіён*** | Азія |
Гісторыя ўключэння | |
Уключэнне | 2007 (31 сесія) |
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА |
Будаўніцтва Чырвонай крэпасці было распачата магольскім імператарам Шах-Джаханам у 1638 г. у сувязі з пераносам сталіцы з Агры ў Дэлі. Да 1857 г. яна выконвала функцыю рэзідэнцыі Вялікіх Маголаў. Пасля была перададзена адміністрацыі Брытанскай Індыі. Да 1905 г. брытанцы зруйнавалі дзве трэці ўнутраных пабудоў, узвялі ваенныя казармы, адрамантавалі муры.
У 1947 г. у Чырвонай крэпасці была абвешчана незалежнасць Індыі.
Частку Чырвонай крэпасці займае ваенны гарнізон, аднак яна адчынена для наведвальнікаў. Захаваліся муры і вежы крэпасці, знутры — ваенныя баракі брытанскіх войск, сажалкі для захавання пітной вады, аднак найбольшую каштоўнасць уяўляюць наступныя канструкцыі:
На поўнач ад Чырвонай крэпасці знаходзіцца Салімгарх — самастойнае фартыфікацыйнае збудаванне 1546 г. У мінулым яно знаходзілася на востраве пасярод ракі Джамна і выкарыстоўвалася Вялікімі Маголамі ў якасці месца зняволення. У наш час лічыцца часткай комплекса Чырвонай крэпасці. Да яго таксама далучана Сунехры-Масджыд, трохкупальная мячэць XVIII ст. каля Дэлійскай брамы.
У 2007 годзе Лал-Кіла трапіла ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.