спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя From Wikipedia, the free encyclopedia
Часовы кіраўнічы савет Ірака (ЧКСІ; араб. مجلس الحكم العراقي) — кансультатыўны орган пры кааліцыйнай адміністрацыі ў Іраку, створанай пасля ўварванне ЗША і іх саюзнікаў.
Створаны 13 ліпеня 2003 года. складаўся з 25 членаў, правадыроў плямёнаў і палітыкаў. У этнічным і канфесійным плане савет уключаў у сябе 13 шыітаў, 5 сунітаў, 5 курдаў (таксама сунітаў), аднаго туркмена і аднаго асірыйца. Орган уяўляў сабой шырокі спектр палітычных і рэлігійных рухаў Ірака; тым не менш з часам выявілася безгрунтоўнасць дадзенай структуры і прынятых ёю рашэнняў. Першапачаткова меркавалася, што ЧКСІ стане кансультатыўным органам пры ЧОК, аднак вельмі хутка кіраўнік савета стаў вызначаць парадак дня і актыўна ўключаўся ў працэс прыняцця палітычных рашэнняў. У той жа час кіраўнік акупацыйнай адміністрацыі Пол Брэмер валодаў правам вета ў дачыненні да рашэнняў, вынесеных ЧКСІ[1].
1 чэрвеня 2004 года ў Багдадзе было абвешчана аб старэнні Часовага ўрада Ірака (ЧУІ), які замяніў ЧКСІ. Пазней, 28 чэрвеня, свае паўнамоцтвы ЧПІ перадала часовая кааліцыйная адміністрацыя[1].
Імя | Перыяд | Партыя |
---|---|---|
Махамед Бахр аль-Улум (1-ы тэрмін) | 13 чэрвеня — 31 ліпеня 2003 | беспартыйны |
Ібрагім аль-Джафары | 1—31 жніўня 2003 | Дава |
Ахмед Чалабі | 1—30 верасня 2003 | Іракскі нацыянальны кангрэс |
Аяд Алаўі | 1—31 кастрычніка 2003 | Іракскі нацыянальны кангрэс |
Джалал Талабані | 1—30 лістапада 2003 | Патрыятычны саюз Курдыстана |
Абдэль-Азіз аль-Хакім | 1—31 снежня 2003 | Вярхоўны ісламскі савет Ірака |
Аднан Пачачы | 1—31 студзеня 2004 | Асамблея незалежных дэмакратаў |
Махсен Абдэль Хамід | 1—29 лютага 2004 | Ісламская партыя Ірака |
Махамед Бахр аль-Улум (2-і тэрмін) | 1—31 сакавіка 2004 | беспартыйны |
Масуд Барзані | 1—30 красавіка 2004 | Дэмакратычная партыя Курдыстана |
Эзэдын Салім | 1—17 мая 2004 | Дава |
Газі Машаль Аджыль аль-Явер | 17 мая—1 чэвреня 2004 | беспартыйны |
Імя | Партыя | Этнарэлігійная прыналежнасць |
---|---|---|
Самір Шакіра Махмуд | беспартыйны | араб |
Сандул Чапук | беспартыйны | туркмен |
Ваіль Абдэль Латыф | беспартыйны | араб-шыіт |
Мавафак аль-Рубаі | беспартыйны | араб-шыіт |
Дару Нур аль-Дын | беспартыйны | курд-суніт |
Ахмед аль-Барак | беспартыйны | араб-шыіт |
Раджа Хабіба аль-Хузаай | беспартыйны | араб-шыіт |
Махамед Бахр аль-Улум | беспартыйны | араб-шыіт |
Агіла аль-Хашымі (Забіты падчас нападу 25 верасня 2003 года), замена — Салама аль-Хуфаджы (з 8 снежня) | беспартыйны (у Баас да 2003) | араб-шыіт |
Ахмед Чалабі | Іракскі нацыянальны кангрэс | араб-шыіт |
Насір аль-Чадэрчы | Нацыянальная дэмакратычная партыя | араб-суніт |
Аднан Пачачы | Асамблея незалежных дэмакратаў | араб-суніт |
Масуд Барзані | Дэмакратычная партыя Курдыстана | курд-суніт |
Джалал Талабані | Патрыятычны саюз Курдыстана | курд-суніт |
Абдэль-Азіз аль-Хакім | Вярхоўны ісламскі савет Ірака | араб-шыіт |
Ёнадам Кана | Асірыйскі дэмакратычны рух | асірыяц-хрысціянін |
Салахедзін Бахаедзін | Ісламскі саюз Курдыстана | курд-суніт |
Махмуд Асман | Сацыял-дэмакратычная партыя Курдыстана | курд-суніт |
Хамід Маджыд Муса | Іракская камуністычная партыя | араб-шыіт |
Газі Машаль Аджыль аль-Явер | беспартыйны | араб-суніт |
Махсэн Абдэль Хамід | Ісламская партыя Ірака | араб-суніт |
Аяд Алаўі | Іракскі нацыянальны кангрэс | араб-шыіт |
Абдэль-Карым Махуд Аль-Мухамедаві | Іракская Хезбала | араб-шыіт |
Ібрагім аль-Джафары | Дава | араб-шыіт |
Эзэдын Салім | Дава | араб-шыіт |
1 верасня 2003 года Савет прызначыў свой першы кабінет міністраў. У ім былі:
Пасады міністра абароны і міністра інфармацыі часоў Садама Хусейна былі часова скасаваны акупацыйнай адміністрацыяй да 22 лютага 2004 года[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.