From Wikipedia, the free encyclopedia
Джала́л Талабані́ (12 лістапада 1933 — 3 кастрычніка 2017) — Прэзідэнт Ірака (2005—(2014), курд, стваральнік і кіраўнік адной з дзвюх курдскіх партый Ірака — Патрыятычнага саюза Курдыстана.
Джалал Талабані | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
сарані جەلال تاڵەبانی курд.: Celal Talebanî | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Аяд Алаўі | ||||||
Пераемнік | Абдэль-Азіз аль-Хакім | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Газі Машаль Аджыль аль-Явер | ||||||
Пераемнік | Фуад Масум | ||||||
Нараджэнне |
12 лістапада 1933[1][2] |
||||||
Смерць |
3 кастрычніка 2017[1][2] (83 гады) |
||||||
Жонка | Hero Ibrahim Ahmed[d] | ||||||
Дзеці | Bafel Talabani[d] | ||||||
Веравызнанне | Islam[d] | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў вёсцы каля Келькана, у паўднёвым іракскім Курдыстане. У 14 гадоў стаў сябрам Дэмакратычнай партыі Курдыстана (ДПК). У 1953 годзе увайшоў у яе цэнтральны камітэт. У гэты ж самы час займаўся на юрыдычных курсах. Пасля атрымання ў 1959 годзе адвакацкага дыплома, быў прызваны ў войска.
На працягу 1960-х г.г. кіраваў палітбюро ДПК, але выйшаў з партыі ў 1966 годзе, расчараваны кланавай будовай партыі. Адразу распачаў працу па стварэнню новай партыі, якая была заснавана ў 1975 годзе пад назвай Патрыятычны Саюз Курдыстана. Яна хутка стала галоўным апанентам ДПК. Але пасля сканчэння першай вайны ў Заліве ў 1991 годзе, лідары абодвух партый узначалілі курдскае паўстанне супраць Ірака. Паступова ДПК заняў праіранскі бок, а потым увогуле адмовілася ад ідэі незалежнасці Курдыстана і пачала схіляцца да аўтаноміі ў межах Ірака.
Пагадненне паміж курдскімі партыямі дазволіла стварыць кааліцыю пад назвай Дэмактатычна-Патрыятычны Альянс Курдыстана, які атрымаў перамогу на мясцовых выбарах у Курскую Грамаду (2005 г.), і атрымаў 75 месцаў ў Іракскім парламенце (2005 г.).
7 красавіка 2005 года Талабані стаў прэзідэнтам Ірака. Кіраўнік ДПК Барзані стаў прэзідэнтам Курдыстана.
Памёр 3 кастрычніка 2017 года[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.