Чарлі Чаплін
From Wikipedia, the free encyclopedia
Чарлз Спе́нсер Ча́плін, Ча́рлі Ча́плін (англ.: Charles Spencer Chaplin; 16 красавіка 1889, Лондан — 25 снежня 1977, Карсейр-сюр-Вевэ, Швейцарыя) — легендарны англійскі і амерыканскі кінаакцёр і кінарэжысёр першай паловы 20-га стагоддзя. Прызнаны як адзін з найлепшых комікаў ў гісторыі сусветнага кіно, тройчы уганараваны прэміяй «Оскар».
Хуткія факты Чарлі Чаплін, Дата нараджэння ...
Закрыць
Ён іграў ролі, пісаў сцэнарыі, прадзюсаваў уласныя фільмы. Чаплін быў адным з класікаў эры нямога кіно. За сваю кар’еру, якая доўжылася больш як 65 гадоў, ён прайшоў шлях ад віктарыянскіх сцэн брытанскіх мюзік-холаў, да Галівуда — цэнтра сусветнага кінамастацтва.