From Wikipedia, the free encyclopedia
Чарлз Хард Таўнс[7] (англ.: Charles Hard Townes; нар. 28 ліпеня 1915, Грынвіл, Паўднёвая Караліна) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1964). Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1956), замежны член РАН (1994). Хрысціянін баптысцкага веравызнання.
Таўнс нарадзіўся ў Грынвіле, там жа вучыўся, у 1935 годзе скончыў Фурманскі ўніверсітэт, у 1939 годзе — Каліфарнійскі тэхналагічны інстытут. У 1939—1948 гадах ён працаваў у фірме «Бэл тэлефон», у 1948—1961 гадах — у Калумбійскім універсітэце (з 1950 года на пасадзе прафесара). У 1961—1966 гадах Таўнс з’яўляўся прафесарам і прэзідэнтам Масачусецкага тэхналагічнага інстытута, з 1967 года ўзначальвае фізічны аддзел Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі. У 1967 годзе ён быў абраны прэзідэнтам Амерыканскага фізічнага таварыства.
Асноўныя навуковыя працы па мікрахвалевай спектраскапіі, квантавай электроніцы, радыёастраноміі, інфрачырвонай астраноміі, астрафізіцы, радыёлакацыі, нелінейнай оптыцы. Распрацаваў прынцыпы генерацыі і ўзмацнення электрамагнітнага выпраменьвання ў квантавых сістэмах (1951, незалежна ад М. Г. Басава і А. М. Прохарава). Стварыў першы мазер (1953). Прапанаваў прынцып лазера (1958, разам з А. Л. Шаўлавым). Разам з іншымі вучонымі прадказаў эфект самафакусіроўкі светлавога пучка (1964, незалежна ад Г. А. Аскар’яна). Выкарыстаў метады квантавай электронікі і нелінейнай оптыкі ў астрафізіцы і разам з іншымі вучонымі ў 1969 годзе адкрыў мазерны эфект у космасе.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.