From Wikipedia, the free encyclopedia
Чапца́ (руск.: Чепца́[1]) — рака ў Еўрапейскай частцы Расіі, у Пермскім краі, Удмурціі і Кіраўскай вобласці, левы прыток ракі Вятка (басейн Камы).
Чапца | |
---|---|
руск. Чепца | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 501 км |
Басейн | 20 400 км² |
Расход вады | 124 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | Верхнекамскае ўзвышша |
• Каардынаты | 57°53′26″ пн. ш. 54°20′29″ у. д.HGЯO |
Вусце | Вятка |
• Месцазнаходжанне | Кірава-Чапецк |
• Каардынаты | 58°33′42″ пн. ш. 50°03′44″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Вятка → Кама → Волга → Каспійскае мора |
Краіна | |
Рэгіёны | Пермскі край, Удмурція, Кіраўская вобласць |
Код у ДВР | 10010300112111100032349 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Даўжыня ракі 501 км. Плошча вадазбору 20 400 км². Выток ракі знаходзіцца ў Пермскім краі, на схілах Верхнекамскага ўзвышша. Упадае ў Вятку ў межах горада Кірава-Чапецк (Кіраўская вобласць). У нізоўі Чапца перасякае Вяцкі Увал. Рэльеф у басейне ракі пераважна раўнінны. Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні складае 124[2] м³/с, аб’ём сцёку 3,914[2] км³/год. Жыўленне ракі пераважна снегавое. Замярзае ў лістападзе, вызваляецца ад лёду ў красавіку — пачатку мая. Суднаходная на 148 км (ад вусця да пасёлка Касіно)[3].
У басейне ракі больш за 500[2] азёраў. Прытокі Чапцы: Кен, Гразнуха, Кізелка, Лем, Пыхта, Медла, Іл, Лып, Лаза, Тугалудка, Пулыбка, Пызел, Люк, Кеп, Юнда, Сепыч, Кузьма, Жаба, Лезя, Тум, Лекма, Сізьма, Сада, Свяціца, Новая, Палынка, Святліца, Філіпаўка, Бузарка (Язвіца) і іншыя рэкі і ручаі[3].
Каля ракі горад Глазаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.