From Wikipedia, the free encyclopedia
Цёша (руск.: Тёша[2]) — рака ў Ніжагародскай вобласці Расіі, правы прыток ракі Ака (басейн Волгі).
Цёша | |
---|---|
руск. Тёша | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 311 км |
Басейн | 7 800 км² |
Расход вады | 23,5[1] м³/с (за 261 км ад вусця) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | прыкладна за 5 км ад горада Лукаянаў[1] |
• Каардынаты | 54°58′15″ пн. ш. 44°59′45″ у. д.HGЯO |
Вусце | Ака |
• Месцазнаходжанне | ніжэй горада Мурам[1] |
• Каардынаты | 55°38′03″ пн. ш. 42°08′51″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Ака → Волга → Каспійскае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Ніжагародская вобласць |
Код у ДВР | 09010300212110000030397 |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Даўжыня ракі 311 км. Плошча вадазбору 7800 км². Сярэдні расход вады ў верхнім цячэнні 4[2] м³/с (за 261 км ад вусця, каля сяла Натальіна — 23,5[1] м³/с). Сярэдні аб’ём сцёку 0,742[1] км³/год. Выток ракі знаходзіцца на Прыволжскім узвышшы, прыкладна за 5 км у напрамку на поўдзень ад горада Лукаянаў[1]. Упадае ў Аку ніжэй горада Мурам. Працякае Цёша ў напрамку з паўднёвага ўсходу на паўночны захад па Прыволжскім узвышшы, у ніжнім цячэнні — па Окска-Цёшскай нізіне[1]. Замярзае ў канцы лістапада, вызваляецца ад лёду ў пачатку красавіка. Жыўленне Цёшы мяшанае, з перавагай снегавога. У басейне ракі 374 возеры і вадасховішча агульнай плошчай 12,2 км²[1].
Прытокі Цёшы: Пойка, Пша, Нарзімка, Нацма, Акша, Шамка, Іржа, Ціржа, Нуча, Лемець, Шылакша, Сярожа, Ледзь і інш.[3]
Каля ракі гарады Арзамас, Лукаянаў, гарадскія пасёлкі Шаткі, Цёша, сяло Натальіна і іншыя населеныя пункты.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.