адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Цяру́хскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Церуха.
Цярухскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Гомельскі раён |
Уключае | 11 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Церуха |
Дата ўтварэння |
8 снежня 1926, 11 студзеня 1973 |
Дата скасавання | 16 ліпеня 1954 |
Насельніцтва (2019) | 4 089 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Афіцыйны сайт |
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Дзятлавіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Гомельскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Студзёнагуцкага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Гомельскім раёне БССР. З 10 лютага 1931 года ў складзе Церахоўскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад зноў утворанага Студзёнагуцкага сельсавета[1].
11 студзеня 1973 года цэнтр Студзёнагуцкага сельсавета Гомельскага раёна перанесены ў вёску Церуха, сельсавет перайменаваны ў Цярухскі[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 11 населеных пунктаў[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 4047 чалавек[4], з іх 84,4 % — беларусы, 7,9 % — украінцы, 6,5 % — рускія[5]; паводле перапісу 2019 года — 4089 чалавек[6].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.