Цяга — сіла, якая выпрацоўваецца рухавікамі і штурхае самалёт скрозь паветранае асяроддзе. Цязе супрацьстаіць лабавы супраціў. У сталым прамалінейным гарызантальным палёце яны прыблізна роўныя. Калі пілот павялічвае цягу, дадаючы абароты рухавікоў, і захоўвае пастаяннай вышыню, цяга пераўзыходзіць супраціў паветра. Самалёт пры гэтым паскараецца. Даволі хутка супраціў павялічваецца і зноў ураўноўвае цягу. Самалёт стабілізуецца на пастаяннай, але больш высокай хуткасці. Цяга — найважнейшы фактар для вызначэння хуткаўздымнасці самалёта (як хутка ён можа набіраць вышыню). Вертыкальная хуткасць набору вышыні залежыць не ад велічыні пад’ёмнай сілы, а ад таго, які запас цягі мае самалёт.

Thumb
Чатыры сілы, якія дзейнічаюць на самалёт

Гл. таксама

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.