Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пад'ёмная сіла — складнік аэрадынамічнай сілы, перпендыкулярны вектару хуткасці руху цела ў патоку газу або вадкасці, у адрозненне ад паралельнага складніка — аэрадынамічнага супраціву. Пад'ёмная сіла ўзнікае з прычыны несіметрычнага абцяканння цела патокам. Згодна з законам Бернулі, статычны ціск асяроддзя ў тых месцах, дзе хуткасць патоку вышэй, будзе ніжэй, і наадварот. Гэтая розніца ціскаў і спараджае пад'ёмную сілу.
Поўная аэрадынамічная сіла - гэта інтэграл ад ціску вакол контуру крыла.
дзе:
Па тэарэме Жукоўскага, велічыня пад'ёмнай сілы прапарцыйна шчыльнасці асяроддзя, хуткасці патоку і цыркуляцыі хуткасці патоку.
Каэфіцыент пад'ёмнай сілы - бязмерная велічыня, якая характарызуе пад'ёмную сілу крыла пэўнага профілю пры вядомым вугле атакі. Каэфіцыент вызначаецца эксперыментальна ў аэрадынамічнай трубе, або па тэарэме Жукоўскага. Формулу разліку пад'ёмнай сілы праз каэфіцыент распрацавалі браты Райт і Джон Смітан ў пачатку XX стагоддзя. Формула мае выгляд:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.