From Wikipedia, the free encyclopedia
Цірта (лац.: Cirta, па-фінікійску «горад») — сталіца Нумідзійскага царства (сёння тэрыторыя сучаснага Алжыра). У I — II стст. да н.э. Цірта, нягледзячы на тое, што падчас Пунічных войн была галоўным саюзнікам Рыма, неаднаразова падвяргалася нашэсцям Рымскай рэспублікі у перыяд праўлення Юлія Цэзара.
Старажытны горад | |
Цырта | |
---|---|
36°22′03″ пн. ш. 6°36′43″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У пачатку IV ст. горад разбураны і быў адноўлены рымскім імператарам Канстанцінам I Вялікім пад новай назвай — Канстанціна.[1]
Насельніцтва горада было шматнацыянальным: нумідзійцы, карфагеняне (перамешчаны у выніку Другой і Трэцяй Пунічных войн), грэкі, рымляне і інш. Горад быў эканамічнай сталіцай афрыканскай тэрыторыі Рымскай імперыі. Рымскія купцы — эканамічная эліта рэгіёна — складалі важны сегмент насельніцтва горада, так як яны трымалі яго ў сферу рымскага ўплыву не займаючы ніякіх кіраўнічых пасад.
Горад быў таксама важным палітычным ваенным цэнтрам. Падчас Другой Пунічнай вайны, у 203 да н.э. ля сцен горада рымскі вайскаводзец Сцыпіён ушчэнт разбіў войска нумідзійскага цара Сіфакса . Напад нумідзійскага цара на рымскіх гандляроў у Цырце паслужыў падставай да развязвання Югурцінскай вайны.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.