From Wikipedia, the free encyclopedia
Цуд — нешта незвычайнае, што выклікае здзіўленне; у рэлігійных і міфалагічных уяўленнях звышнатуральная з'ява, выкліканая умяшаннем божай, незямной сілы. Шматлікія паданні пра цуды характэрны для ўсіх рэлігій.
У т.зв. рэлігіях адкрыцця (хрысціянства, іслам, іўдаізм) цуд лічыцца сведчаннем сапраўднасці божага адкрыцця і доказам усемагутнасці Бога. У пратэстанцкай тэалогіі паняцце «цуд» набыло шмат інтэрпрэтацый: Марцін Лютэр далучаў да цуду ўсе здзяйсненні, якія адбываюцца ў свеце, сціраючы межы паміж натуральным і цудоўным. Прадстаўнікі Цюбінгенскай школы лічылі ўсе біблейскія паведамленні пра цуды недакладнымі. Фрыдрых Шлеермахер абвясціў цуды рэлігійным эквівалентам выпадковасці. Рудольф Бультман прапанаваў метад дэміфалагізацыі хрысціянства, згодна з якім хрысціянская міфалогія страчвае рысы цуда, а сапраўднае тлумачэнне цуда бачыў у атаясамленні веры ў цуда і веры ў Бога.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.