Царква Сан-Франчэска дэла Вінья
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сан-Франчэска дэла Вінья (італ.: San Francesco della Vigna) — царква ў Венецыі ў раёне Кастэла.
Хуткія факты Царква Сан-Франчэска дэла Вінья, Краіна ...
Славутасць | |
Царква Сан-Франчэска дэла Вінья | |
---|---|
45°26′17″ пн. ш. 12°20′55″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | каталіцтва |
Епархія | Патрыярхат Венецыі[d] |
Архітэктурны стыль | рэнесансная архітэктура |
Архітэктар | Андрэа Паладзіа і Якапа Сансавіна |
Дата заснавання | 1534 |
Матэрыял | цэгла |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Назва царквы паходзіць ад вінаградніка, на месцы якога была пабудавана царква. У XIII стагоддзі тут стаяла невялікая царква.
У 1534 годзе, пад кіраўніцтвам Сансавіна, пачалося будаўніцтва новай, францысканскай царквы. А ў 1562—1572 гадах у царквы з’явіўся фасад са статуямі Святога Паўла і Майсея працы Андрэа Паладыя.
У царкве захоўваюцца карціны:
- Паала Веранезэ, «Святое сямейства са святымі»
- Антоніа Неграпонтэ, «Мадонна з дзіцем»
- Джавані Беліні, «Мадонна з немаўлём і святымі»