From Wikipedia, the free encyclopedia
Хубілай (кіт. спр. 忽必烈, піньінь hūbìliè,23 верасня 1215[5] — 18 лютага 1294[6]) — мангольскі хан, заснавальнік мангольскай дзяржавы Юань, у склад якога ўваходзіў Кітай. На Захадзе вядомы дзякуючы Марка Пола пад імем «Кублай-хан»; гэта імя вымаўлялася таксама як «Кубілай», ці «Кубла» (апошняе стала асабліва распаўсюджаным пасля паэмы С. Т. Кольрыджа «Кубла Хан»).
Хубілай | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
манг.: Хубилай хаан кіт.: 忽必烈 | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мункэ | ||||||
Пераемнік | Тэмур | ||||||
Нараджэнне |
23 верасня 1215[1][2][…] |
||||||
Смерць |
18 лютага 1294[1][2][…] (78 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род |
1) Чынгізіды 2) Юань |
||||||
Бацька | Талуй[4] | ||||||
Маці | Сархахтані | ||||||
Жонка | Tëgülun[d], Chabi[d], Намбі, Talahai khatun[d], Nuhan[d], Bayaujin Khatun[d], Khökhlun Khatan[d], Qoruchin Khatun[d] і Sugedasi[d] | ||||||
Дзеці | Dorji[d], Zhenjin[d][4], Mangala[d][4], Nomugan[d][4], Khökhechi[d][4], Ayachi[d][4], Auruyvci[d][4], Kuokuochu[d][4], Togoon[d][4], Hutulu Temür[d][4], Tamachi[d], Princess Jeguk[d][4], Yuelie[d][4], Wuluzhen[d][4], Yuelun[d][4], Wanze[d], Nangjiazhen[d][4], Qoridai[d], Asudai[d][4], Bantu[d][4], Boyalun[d][4], Shireki[d][4] і Shilin[d][4] | ||||||
Веравызнанне | Тыбецкі будызм | ||||||
Званне | генерал арміі[d] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Чынгізід, унук Чынгісхана, сын Талуя і Сархахтані-бекі. У 1260 годзе перанёс сталіцу Мангольскай імперыі з Каракорума ў мясцовасць побач з былой сталіцай чжурчжэняў Чжунду («Сярэдняя сталіца»). Яе назвалі Даду (кіт. спр. 大都, піньінь dàdū, літаральна: «Галоўная сталіца»), ці Ханбалык (пазней пераназваны ў Пекін). У 1279 заваяваў паўднёвы Кітай.
Галоўнаю яго мэтай па ўзыходжанні на прастол стала звяржэнне Сунскай дынастыі ў Кітаі. Пасля зацятай і працяглай барацьбы Хубілай да 1271 годзе авалодаў большай часткай Кітая, дзе вырашыў заснаваць новую дынастыю, даўшы ёй імя Юань, па якім стала звацца яго дзяржава. У 1279 годзе загінуў апошні сунскі імператар, і Хубілай канчаткова далучыў Кітай да Манголіі, заснаваўшы сваю сталіцу ў Ханбалыку.
Хубілай падпарадкаваў сваёй уладзе і суседнія з Кітаем краіны: Бірму, Камбоджу, Карэю, але яго паходы супраць Японіі і В’етнама скончыліся абсалютнай няўдачай. У справах унутранага кіравання Хубілай адрозніваўся мудрасцю; ім быў уведзены цэлы шэраг карысных рэформаў і паляпшэнняў. У 1291 годзе ён падзяліў усю імперыю на 12 правінцый. Ён быў заступнікам будызму, які зрабіў у Кітаі велічэзныя поспехі, а роўна будыйскіх прапаведнікаў і вучоных, якія карысталіся вялікай пашанай і значнымі палёгкамі.
Хубілай не забываў свайго мангольскага паходжання, увёў мангольскую мову ў справаводства Кітая, даручыў будыйскаму вучонаму Пагба-ламе вынайсці адмысловы алфавіт, які атрымаў назву, па форме літар, квадратнага пісьма і служыў дзяржаўным пісьмом для моў імперыі, у першую чаргу для мангольскай, падчас валадарання ў Кітаі дынастыі Юань.
У кітайскай гісторыі Хубілай вядомы пад пасмяротным дынастыйным імем Шы-цзу (кіт.: 始祖,«Заснавальнік дынастыі»).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.