Хобіт: Нечаканая вандроўка
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Хо́біт: Нечаканая вандроўка» (англ.: The Hobbit: An Unexpected Journey) — першая частка кінатрылогіі рэжысёра Пітэра Джэксана, паводле кнігі Дж. Р. Р. Толкіна «Хобіт, або Туды і назад». Прыквел кінатрылогіі «Уладар пярсцёнкаў» ад той жа студыі і з блізкім наборам акцёраў. Трылогія складаецца з наступных фільмаў: «Хобіт: Нечаканая вандроўка» (The Hobbit: An Unexpected Journey, 14 снежня 2012 года), «Хобіт: Пустка Смаўга»[8] (The Hobbit: The Desolation of Smaug, 13 снежня 2013 года) і «Хобіт: Бітва пяці войскаў» (The Hobbit: There and Back Again, 18 ліпеня 2014 года). Гэта першы фільм, які быў зняты з частатой 48 кадраў у секунду на камерах RED Epic з разрозненнем 5K высокай якасці[9]. Прэм’ера адбылася 28 лістапада 2012 года ва Уэлінгтане (Новая Зеландыя)[10]. У сусветны пракат фільм выйшаў 14 снежня ў фарматах: 2D, 3D і IMAX 3D.